Шаноўныя арганізатары канцэртаў, прамоўтэры і PR-мэнэджэры!
Партал www.budzma.org рады паведаміць, што цяпер на сайце працуе новая звышзручная афіша! Мы выкарысталі найлепшыя сусветныя практыкі, каб дапамагчы вам зрабіць вашае мерапрыемства паспяховым:
Крок 1 — пампуеце наш лагатып і дадаяце ў сваю афішу
Крок 2 — дадаяце сваю падзею, да тэксту далучаеце малюнак афішы мерапрыемства з нашым лагатыпам
Крок 3 — пасля мадэрацыі бачыце сваю падзею ў афішы
Крок 4 — збіраеце аншлаг
Заўвага 1 — Для размяшчэння ў афішы прымаюцца анонсы імпрэзаў, якія адпавядаюць фармату партала.
Заўвага 2 — Прыярытэт у хуткасці размяшчэння надаецца матэрыялам на беларускай мове.
Рэдакцыя партала душэўна зычыць вам поўных залаў і чакае карэктна аформленых (гл. крок 1 і заўвага 1) афішаў!