Выйшла новая кніга Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі»

У выдавецтве «Полацкія лабірынты» выйшла кніга Максіма Знака «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі».


«Zekamieron. Vieršy. Hutarki»

«Мінулы «Зэкамерон» разышоўся вельмі хутка, таму яго вырашылі перавыдаць, а вершы і «Гутаркі» друкуюцца ўпершыню», — напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбук прэзідэнтка Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.

Старт продажаў новай кнігі плануецца 25 траўня ў Варшаве ў межах Варшаўскага кніжнага кірмашу

14.00 — 14.50 Максім Знак «Зэкамерон. Вершы. Гутаркі». 

Уваход на Кірмаш бясплатны.

Таксма да Дня палітвязняў у Беларусі Беларусі ПЭН падрыхтаваў прынты з выявамі Максіма Знака і Алеся Бяляцкага.

Prynty

Бясплатна спампаваць макеты прынтоў з выявамі Максіма Знака і Алеся Бяляцкага можна тут.

Чытайце яшчэ: У турэмнай выдавецкай серыі выйшаў «Зэкамерон» Максіма Знака