Як адзначыць Новы год без аліўе і застолляў

Калі вам надакучылі стомныя застольныя традыцыі і хочацца незвычайнага і цікавага свята, прапануем некалькі варыянтаў нетрадыцыйна адзначыць Новы год.

Прыхільнікам здаровага ладу жыцця:

Для ЗОЖнікаў клуб аматараў бегу прапануе нестандартны варыянт: сустрэць Новы год на бягу. У ноч з 31 снежня на 1 студзеня можна пераадолець дыстанцыю ў 8,5 км. Старт дадуць у 23.30, а скончыць мяркуюць у 00.30. Удзельнікаў просяць прыйсці да цэнтральнага ўваходу Палаца спорту не пазней за 23.00, каб патлумачыць ім, дзе можна пакінуць рэчы. Фініш — ля навагодняй елкі каля Палаца спорту.

Калі: з 31 снежня на 1 студзеня, 23.30

Дзе: старт каля цэнтральнага ўваходу Палаца спорту

Сустрэць Новы год у цяпле і ў вадзе — амаль як на моры — прапануе мінскі аквапарк. Наведнікаў чакаюць водныя забаўкі і танцпляц, надзіманыя атракцыёны і фотазоны. Падтрымаюць атмасферу свята кавер-бэнды і дыджэі. Прызы і падарункі самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць з рук Дзеда Мароза.

Калі: 31 снежня, пачатак у 21.00

Дзе: “Лебядзіны”, пр-т Пераможцаў, 120

Колькі: ад 75 рублёў

 

фота Onliner.by 


 

Аматарам музыкі і маляўнічых шоў:

Да раніцы ў Джаз-клубе Яўгена Уладзімірава будуць запальваць зоркі джаза з Амерыкі Рой Янг і Зэйн Мэсі. Палымяны рок-н-рол на саксафоне, навагодняе джаз-шоў — як у Гарлеме 50-х. А легендарны Дэтройт Уігінс і яго бэнд запаляць музычны феерверк.

Калі: 31 снежня, 23.00

Дзе: Джаз-клуб Яўгена Уладзімірава, пл. Кастрычніцкая, 1

Колькі: ад 200 рублёў. У цану апроч канцэртнай праграмы ўваходзіць навагодняе меню

 

Эпіцэнтрам самых папулярных і цікавых TV-шоў і перадач у навагоднюю ноч стане рэстаран-бровар “СЯБРЫ”! Усе госці рэстарана перасунуцца на здымачную пляцоўку і змогуць узяць удзел у такіх вядомых шоў, як “Адгадай мелодыю”, “Дзе логіка?”, “Голас”, “Танцы”, “Шукаем таленты”. Вас чакае мора музыкі і весялосці, арыгінальнае святочнае шоў, розыгрыш прызоў і памятных падарункаў.

Калі: 31 снежня, 21.00

Дзе: вул.Кульман, 40

Колькі: аплата музычнай праграмы (40 бел. руб.)

 

У атмасферу свята ў стылі рок-н-рола акунуцца ўсе госці TNT Rock Club. У святочную ноч на сцэне выступяць два кавер-бэнды, Double C і “Мэрылін Манро” з найлепшымі рок-хітамі, а таксама масавік-штукар Лёня Шур (гурт “Чып і Дэйл”) у ролі вусатага і альтэрнатыўнага Дзеда Мароза.

Калі: 31 снежня, 22.00

Дзе: TNT ROCK CLUB, вул. Рэвалюцыйная, 9

Колькі: ад 40 рублёў

 

На дыскатэку 80-х — 90-х запрашае клуб Re:Public

Калі: 31 снежня, 22.00

Дзе: вул. Прытыцкага, 62

Колькі: да 00:00 — 10 руб., пасля 00:00 — 15 руб.

Дэпазіт за столік (да 4 чалавек) — 40 руб.

 


 

Прыхільнікам фільма “Іронія лёсу, ці Добрай пары”

Саўна “Ля фантана” прапануе: дзве парыльні, фінскую і рускую з венікамі, джакузі, вялікі басейн, гідрагармату, купель, банкетны пакой, камін, караоке, більярд, гасцінічныя нумары.

Калі: 31 снежня з 22.00 до 06.00

Дзе: вул. Амуратарская, 4, (ст. м. “Маладзёжная”, “Фрунзенская”)

Колькі: да 15 чалавек — 560 руб.

Руская лазня на Сярова запрашае ў парыльню на дровах. Для наведнікаў ёсць банкетны пакой, камін, вялікі басейн з падагрэвам вады, купель з халоднай вадой.

Калі: 31 снежня з 22.00 до 08.00

Дзе: вул. Сярова, 1

Колькі: да 15 чалавек — 700,00 руб.

 

 


Для тых, каму падабацца свежае паветра і шумная вясёлая кампанія

Галоўная навагодняя пляцоўка Мінска ў ноч з 31 снежня на 1 студзеня размесціцца каля Палаца спорту. Праграма “З Новым годам, сталіца!” пачнецца ў 23.00 і працягнецца да 4 гадзін раніцы. На гэтай жа пляцоўцы ў 01.30 пачнецца феерверк-шоў.

Калі: 1 студзеня, 23.00 — 04.00

Дзе: пляцоўка ля Палаца спорту (пр. Пераможцаў, 4)

 


 

Заводскі раён

Навагоднія масавыя гулянні

Дзе: пляцоўка перад універмагам “Беларусь” (вул. Жылуновіча, 4), пляцоўка перад супермаркетам “Суседзі” (вул. Сяліцкага, 65), пляцоўка перад МФК “Мандарын” (вул. Герасіменкі, 51), пляцоўка перад “Чыжоўка-Арэнай” (вул. Ташкенцкая, 19)

Калі: 1 студзеня, 01.00 — 03.00


Ленінскі раён

Раённая шоў-праграма

Дзе: Лошыцкі сядзібна-паркавы комплекс (пр. Чыжэўскіх, 10), пляцоўка перад кінатэатрам “Салют” (пр. Ракасоўскага, 150а)

Калі: 31 снежня — 1 студзеня, 00.00 — 03.30


Маскоўскі раён

Раённае навагодняе гулянне “Прывітанне, Новы год!”

Дзе: парк імя Паўлава, сквер “Палянка” (вул. К. Лібкнехта), жылы раён Брылевічы (вул. Я. Чачота)

Калі: 1 студзеня, 01.00 — 04.00


 

Кастрычніцкі раён

Раённае свята

Дзе: пляц культурна-спартовага цэнтра УП “Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі” (вул. Чкалава, 7)

Калі: 1 студзеня, 01.00


 

Партызанскі раён

Канцэртна-забаўляльная праграма

Дзе: парк экстрэмальных відаў спорту

Калі: 1 студзеня 00.30 — 04.00

***

Моладзевая танцавальная праграма

Дзе: пляцоўка ля самалёта на вул. Карвата

Калі: 00.30 — 04.00


 

Першамайскі раён

“Чараўніцтва ў навагоднюю ноч” і “Калі гадзіннікі 12 б’юць” — навагодняя дыскатэка

Дзе: пр. Незалежнасці, 116, вул. Русіянава, 1, вул. Фогеля, 1, вул. Герояў 120-й дывізіі, 15

Калі: 1 студзеня, 01.0 — 03.00


 

Савецкі раён

Арганізацыя і правядзенне раённай святочнай праграмы “Новы год — час цудаў”

Дзе: пляц перад КТУП “Мінскі Камароўскі рынак” (вул. В. Харужай, 8)

Калі: 1 студзеня, 00.30


 

Фрунзенскі раён

Святочныя гулянні “Навагодняя ноч — 2018”

Дзе: пляцоўка ля ДУ “Мінскі лядовы палац спорту Мінскай вобласці” (вул. Прытыцкага, 27), парк імя Уга Чавеса (скрыжаванне вуліц Казіміраўская — Нёманская), пляцоўка ля гандлёвага цэнтра “Максімус” (вул. Лабанка, 94), пляцоўка ля рынка “Заходні” (вул. Бурдзейнага, 6)

Калі: 1 студзеня, 01.00. А ў 1.30 каля лядовага палаца і ў парку Чавеса будзе салют.


 

Цэнтральны раён

Раённае навагодняе масавае гулянне “Навагодняя ноч — 2018”

Дзе: пляцоўка перад Палацам дзяцей і моладзі, Старавіленскі тракт, 41

Калі: 1 студзеня, 01.00


 

У навагоднюю ноч будзе працаваць метро, 26 аўтобусных, 10 тралейбусных і 2 трамвайныя маршруты.

Праца метро ноччу 1 студзеня будзе арганізаваная да 4.00 (закрыццё для ўваходу пасажыраў станцый “Няміга”, “Купалаўская” (выхад да пр. Незалежнасці) і “Кастрычніцкая”, “Фрунзенская” — у 4.15). Інтэрвал руху цягнікоў па дзвюх лініях з 20.00 31 снежня да 4.00 1 студзеня — 6 хвілін. Пачатак працы метро 1 студзеня — як звычайна, у 5.30.

Будуць хадзіць аўтобусы: №1 (інтэрвал 10 хвілін), №100 (12 хвілін), №147, 159, 921 (15 хвілін), №42, 72, 153Д (16 хвілін), №22, 43Д, 54, 69, 73, 74З, 90, 95, 113А, 149 (20 хвілін), №26, 135 (30 хвілін), №44 (33 хвіліны), №112З (37 хвілін), №105, 132, 162 (60 хвілін), №946 (15 хвілін, але толькі да 2.30).

Тралейбусы: №6, 27, 62 (інтэрвал 15 хвілін), №20, 29, 48, 53, 92 (16 хвілін), №57 (17 хвілін), №3 (18 хвілін).

Трамваі: №6 (інтэрвал 10 хвілін), №4 (20 хвілін).

Фота: citydog.by, pixabay.com, druzya.by