Новы выпуск «Кантэкста» - госць Анатоль Брусевіч

Чарговая сустрэча ў цыкле літаратурных гутарак «Кантэкст» на канале «Суполкі беларускіх пісьменнікаў» — знаёмства з паэтам і перакладчыкам Анатолем Брусевічам.



Гарадзенскі творца распавядае пра сяброў у літаратуры, крыніцы натхнення, горад над Нёманам, прэзентуе кнігу і дзеліцца планамі на будучае.