Новыя турыстычныя маршруты прапануюць у Мядзельскім раёне

25.02.2014 У краіне

Аддзелам турызму Нацыянальнага парку «Нарачанскі» праводзіцца праца па пашырэнні спектра і тэматыкі прапанаваных гасцям экскурсійных маршрутаў і турыстычных праграм.

У бягучым годзе, які абвешчаны ў Беларусі Годам гасціннасці, разам з незгубіўшымі папулярнасць маршрутамі «Застылая мелодыя ў камені», «Старажытны Полацак», «Будслаўская святыня» распрацоўваюцца і новыя. Так, маршрут «Нарач — Хатынь — Мінск» будзе прапанаваны ў альтэрнатыўным варыянце «Нарач — Заслаўе — Мінск». Апрабаваны і ўкараняецца маршрут «Дарогамі Міжазер’я» — па значных гісторыка-культурных аб’ектах рэгіёну.

Таксама актыўна прапрацоўваецца маршрут «Погляд скрозь час» (к. п. Нарач — г. Смаргонь — в. Солы — г. Ашмяны — к. п. Нарач), які пазнаёміць экскурсантаў з аб’ектамі і падзеямі векавой даўніны, у тым ліку Першай сусветнай вайны. Дарэчы, у жніўні ў шматлікіх краінах Еўропы і на іншых кантынентах будзе адзначацца стагоддзе пачатку гэтай трагічнай вехі чалавецтва.

“Нарачанская зара”

Тэгі: