“Open-air” Вольгі Акуліч

ostrovets1sm

Спявачка-бард Вольга Акуліч выступіла 16 траўня з канцэртам у вёсцы Міхалішкі Астравецкага раёну ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” Канцэрт ладзіўся на свежым паветры і доўжыўся каля 40 хвілінаў.

Сустрэча з Вольгай Акуліч была прымеркаваная да злёту школьнікаў раёну. Спявачка зазначыла, што была вельмі здзіўленая вялікай колькасцю слухачоў, якія сабраліся на яе “опэн-эйр”.

“Каля трохсот чалавек слухалі мой выступ, які праходзіў без усялякіх умоваў і неабходнага абсталявання. Калі я прапанавала самім школьнікам праспяваць, я не чакала, што першая песня ў іх выкананні будзе… сучаснай беларускамоўнай рок-кампазіцыяй”, – паведаміла яна.

ostrovets2sm

Як вызначае сама спявачка, яна спявае ў стылі “пост-бард”. У адрозненне ад звычайнай бардаўскай песні, для “пост-барду” характэрныя не толькі добрыя тэксты з вялікай сэнсавай нагрузкай, але і моцнае музычнае суправаджэнне, якое адсутначае ў бардаў. На сённяшні дзень на адной з мінскіх студыяў спявачка запісвае свой другі альбом.

Тэгі: ,