Полацкі пісьменнік Алесь Аркуш выдаў чарговы раман, які атрымаў назву „Сядзіба”. Кандыдат гістарычны навук Сяргей Шыдлоўскі далучыў апошнія празаічныя творы Аркуша (таксама раман “Захоп Беларусі марсіянамі”) да полацкай метагістарычнай прозы.
Нічога не знікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным свеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэнні. Метафізічнае жыццё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны свет.
Сёння адбыўся рэліз рамана “Сядзіба” на пляцоўцы kniharnia.by. Праз тыдзень раман выйдзе і ў папяровым выглядзе.