Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 8-9 красавіка

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Майстар-класы, Велікодная імша, супольныя спеўкі, канцэрты, спектакль і Ноч правалаў — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


104.jpg

Беларусь

Мінск

97.jpg

«Магія гуку» — гэта асветніцкі праект маладых выканаўцаў Анастасіі Яфімавай і Анастасіі Патаповіч. Піяністкі расхінуць перад слухачамі маляўнічыя старонкі з жыцця кампазітараў, падзеляцца гісторыяй стварэння твораў. Абяцаюць творы Дакена, Скарлаці, Метнера, Рахманінава і Гаўрыліна.

Хармс па-беларуску ў Мінску

103.jpg

Гэтымі выходнымі, 8 і 9 красавіка, у рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі — прэм’ера спектакля «Вось я і прыйшла!» паводле Данііла Хармса. Хармс загучыць па-беларуску! Завітайце ў дзіўны, поўны абсурду свет пісьменніка, які аднойчы атрымлівае замову напісаць твор. На дапамогу нашаму герою прыходзіць Старая. Старая? А потым яшчэ адна... І яшчэ адна... Яны рознымі спосабамі заклікаюць пісьменніка пісаць: то ўгаворваюць яго, то супакойваюць, то б’юць, то пужаюць, то абдымаюць, то знікаюць. Хто гэтыя Старыя і ці рэальныя яны наогул?..

Вялікдзень у Суле

101.jpg

Вас чакае: знаёмства з велікоднымі традыцыямі; сустрэча з сульскімі музыкамі; майстар-клас па фарбаванні яек і аздабленні святочнай здобы; смачная зёлкавая гарбата; частаванне вялікоднай булкай.


Брэст

«Вока чарота» з канцэртам у Брэсце

99.png

У суботу, 8 красавіка, гурт «Вока чарота», фольк-рок з сусвету беларускай міфалогіі, зайграе ў прасторы «Мір» сярэднявечны драйвовы канцэрт. Да таго ж новым складам!


Гомель

Супольныя спеўкі ў Гомелі

96.jpg

У суботу, 8 красавіка, завітвайце на новы занятак «Школкі традыцыйных спеваў» у філіял Веткаўскага музея — паспяваць разам беларускія песні, адчуць моц свайго голасу ды атрымаць асалоду ад сутворчасці з аднадумцамі. Тут пачнуць вывучаць спевы да Юр'я і Ваджэння Сулы.

Майстар-клас па вырабе саламянай птушкі ў Гомелі

100.jpg

У нядзелю, 9 красавіка аб 11-й, у філіяле Веткаўскага музея — майстар-клас па вырабе саламянай птушкі.

Літва

Вільня

Вялікдзень у Парафіі святога Барталамея ў Вільні

106.jpg



Парадак Службы Божай у касьцёле сьв. Барталамея Пасхальны Трыдуюм 2023 г.

Таямніца Хрыста Укрыжаванага

Сьвятая  Імша Вячэры Пана – Вялікі Чацьвер 18:00

Адарацыя ў Цямніцы да 22:00

Літургія Гадзінаў – Вялікая Пятніца 07:00

Адарацыя ў Цямніцы да 18:00

 Літургія Мукі Пана – Вялікая Пятніца 18:00

Таямніца Хрыста Пахаванага

Адарацыя ў Грабніцы да 22:00

Літургія Гадзінаў – Вялікая Субота 07:00

Адарацыя ў Грабніцы да 22:00

Асьвячэньне страваў на Велікодны стол – Вялікая Субота 10:00 і 12:00

Таямніца Хрыста Уваскрослага

Літургія Пасхальнай Вігіліі з працэсіяй Зьмёртвыхпаўстаньня – Вялікая Субота 23:00

Служба Божая ў Нядзелю Зьмёртвыхпаўстаньня 12:00

Актава Пасхі (10.04.2022 - 16.04.2022)

Велікодны Панядзелак –  10 красавіка 10:00 і 12:00

Аўторак – Пятніца  – 18:00

Нядзеля Божай Міласэрнасьці – 10:00; 12:00


Другая Ноч правалаў у Вільні

98.jpg

Гэта тая імпрэза, дзе ў спагадлівай атмасферы можна падзяліцца сваімі прафесійнымі праваламі, памылкамі, няўдачамі, разам пасмяяцца з іх, падзяліцца досведам пра тое, як у вас атрымалася выйсці з гэтых сітуацый і знайсці сілы рухацца далей. Гэтым разам тэма — вандроўкі: смешныя і не толькі гісторыі пра вандроўкі, начлегі на вакзалах, страчаны багаж і усё што адбывалася ў нашых падарожжах.

«Штодзённая мова» ў Вільні кліча згуляць у «Тутэйшых»

102.jpg

Гэтым разам будуць гуляць у свежанькую беларускую настолачку «Тутэйшыя»! У гульні вы сустрэнеце 50 выбітных беларусаў розных часоў і зможаце пабыць у ролі кожнага. Вам давядзецца ў ролі знакамітага беларуса адказваць на падступныя пытаннечкі і адначасова спрабаваць вылічыць, хто з гульцоў з’яўляецца вашым двайніком.

Польшча

Варшава

Велікодны сямейны майстар-клас у Варшаве

95.jpg

Падчас майстар-класу дзеткі з дапамогай сваіх бацькоў будуць размалёўваць вялікодныя пернікі — куранятаў, пеўнікаў і трусікаў.  Мерапрыемства разлічана на дзетак ад 6 да 13 гадоў.

Вялікабрытанія

Лондан

Велікодная імша ў Лондане

99.jpg

У суботу, 8 красавіка, у Царкве Святога Кірылы Тураўскага і Усіх Святых Апекуноў Беларускага Народа ў Лондане служаць імшу на Вялікдзень.

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.