Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 25-26 лютага

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Беларуская дыктоўка, масленіца, творчы вечар, сустрэча з гісторыкам, пісьменніцай і палітвязынкамі, бітва мастакоў — выбірайце мерапрыемствы ў сваім горадзе і на свой густ!


779.jpg

Беларусь

Мінск і Мінская вобласць

Творчы вечар Івана Кірчука ў Мінску

769.jpg

Прыходзьце паслухаць тых неверагодных песень, якімі слынны спадар Іван, азнаёмiцца са шматгадовымi этнаграфiчнымi даследаваннямi музыкi, а таксама набыць кнігі спадара Івана і атрымаць аўтограф.

Масленіца ў Азярцы

767.jpg

Масленка — свята, якое традыцыйна звязана з провадамі зімы і надыходам доўгачаканай вясны. То прыязджайце пазнаёміцеся з беларускімі традыцыямі і асаблівасцямі святкавання Масленкі ў розных рэгіёнах Беларусі. У які дзень на тыдні хадзілі да цешчы на бліны? А ў які дзень аб’язджалі маладых коней? Навошта на свята «хавалі дзеда» і вешалі калодкі на шыю нежанатым хлопцам? Пра тое даведаецеся на свяце!

Віцебск

Масленіца ў Віцебску

770.png

У суботу, 25 лютага, у прасторы «Upgrade» святкуюць Масленіцу! Вечар будзе творчым і смачным!

Фэст #СупрэмStorm_ноч у Віцебску!

772.png

Сем фестывальных гадзін вы зможаце назіраць за бітвай мастакоў, прымаць удзел у перформансах, наведаць выставы, спектакль, кіналекторый на тэму «УНОВІС», а таксама пашпацыраваць па галерэі арт-батла.

Гродна

Сентыментальны шпацыр па габрэйскаму Гродна

773.jpg

Музей гісторыі рэлігіі @muzej.by запрашае на шпацыр па габрэйскаму Гродна. Таксама вас чакае дэгустацыя страў габрэйскай кухні.

Гомель і Гомельская вобласць

Свята гукання вясны «Чырачка» ў Тонежы

774.jpg

А ў нядзелю, 26 лютага, у Тонежы, што пад Лельчыцамі, гукаюць вясну адмысловым абрадам «Чырачка», які існуе толькі ў гэтай палескай вёсачцы! Будуць вам песні-вяснянкі, карагоды, народныя гульні, качанне з горкі, пачастункі і традыцыйныя забавы. Прыязджайце праганяць зіму ды гукаць вясну, каб хутчэй прыйшла!

Літва

Вільня

Дзве сустрэчы з гісторыкам Сяргеем Тарасавым у Вільні

775.jpg

Спадар Сяргей прачытае лекцыі на тэму «Пачаткі хрысціянства ў Беларусі: ад Рагнеды да Афрасінні», прымеркаваныя да выхаду кнігі «Ефрасіння, Афрасіння, Оўфрасіння. Яе час. Яе крыж», якую можна будзе набыць напрыканцы лекцыі з аўтографам аўтара.

Польшча

Варшава

Сустрэча з палітвязынкамі ў Варшаве

771.jpg

Будзе гутарка пра турэмны жаночы досвед, пра палітвязняў і пра тое, як пераплыць мяжу праз Нёман. На сустрэчы таксама можна будзе напісаць ліст палітзняволеным беларусам.


Масленіца з Javaryna kids у Варшаве

768.jpg

У суботу, 25 лютага, у Беларускім Моладзевым Хабе святкуюць Масленіцу з гуртом Javaryna ды дзіцячай школай танца Javaryna kids. У праграме: забавы і майстар-класы па народных танцах, выступы дзяцей, жывая музыка і бліны!

Кракаў

Беларуская дыктоўка з Андрусём Такіндангам у Кракаве

766.jpg

Беларусы Кракава пішуць дыктовачку да Дня роднай мовы ў суботу, 25 лютага. Ды з Андрусём Такіндангам! Усе ўдзельнікі атрымаюць сувеніры на памяць, а пакуль дыктоўкі будуць правяраць, музыка Андрусь Такінданг зайграе лямпавы канцэрт!

Грузія

Батумі

«Паспяховая сучасная краіна мусіць быць ваенна нейтральнай». Мерапрыемства да гадавіны нападу Расіі на Украіну і «свята» 23 лютага ў Батумі

776.jpg

Прыходзьце на «Дэбаты і дыскусіі», дзе будзем вучыцца размаўляць адно з адным па правілах, чуць апанента, станавіцца на яго пазіцыю.

Вялікабрытанія

Лондан


Сустрэча з пісьменніцай Святланай Курс у Лондане

777.jpeg

У нядзелю, 26 лютага, Англа-беларускае таварыства і Беларуская бібліятэка і музей імя Францішка Скарыны запрашаюць святкаваць Дзень роднае мовы на сустрэчы з пісьменніцай Святланай Курс (Евай Вежнавец).

Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.

Калі сярод прапанаваных варыянтаў не знайшлося нічога па душы, раім выправіцца ў вандроўку па Беларусі. Скласці цікавы маршрут дапаможа наша рубрыка «Вандруем разам».

Каб не прапусціць нічога цікавага, раім падпісацца на адмысловы тэлеграм-бот «Будзьма разам!», які дапамагае падпісчыкам незалежна ад месца пражывання даведацца пра беларускія мерапрыемствы ў сваім горадзе, краіне і нават па ўсім свеце!

Карыстацца ім вельмі проста: выбірайце той ці іншы горад або ўсю краіну, падпісвайцеся асобна на ўсе анлайн-мерапрыемствы ці выбірайце варыянт all inclusive — усе беларускія падзеі свету (у тым ліку і анлайн-мерапрыемствы). А пасля — сачыце за беларускім дзвіжам і далучайцеся!

А па гэтай спасылцы можна знайсці афішу бясплатных мерапрыемстваў.Больш беларускіх падзеяў шукайце ў нашай Афішы.