У Лельчыцкім раёне бабулі пакланіліся «каменнай дзяўчынцы»

Аднаўленне старажытнага абраду адбылося ў вёсцы Данілевічы Лельчыцкага раёна, піша @shtodzien. 


29.jpg

Мясцовыя жыхаркі ўшанавалі камень на ўскраіне, які па форме нагадвае фігуру чалавека па пояс. Па тутэйшай легендзе, у камень ператварылася маленькая дзяўчынка, якую ненаўмысна пракляла маці. Паданне перасцярагае ад злых мацярынскіх словаў, бо яны маюць магічную сілу.

25.jpg

24.jpg

27.jpg

Мясцовыя жыхары лічаць «каменную дзяўчынку» абярэгам ад няшчасцяў і бедаў. Старажытнаму абраду нададзены статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.


Фота Канстанціна Кавалёва