Памёр беларускі паэт і літаратуразнаўца Алесь Барскі

На 92-ім годзе жыцця памёр беларускі паэт і літаратуразнаўца Алесь Барскі (псеўд. Алесь Баршчэўскі, 2 лістапада 1930, в. Бандары, Беластоцкае ваяводства), піша ў сваім тэлеграм-канале Суполка беларускіх пісьменнікаў.


138.jpg

Скончыў Лодзінскі ўніверсітэт у 1955. 3 1956 выкладчык Варшаўскага ўніверсітэта. У 1966 абараніў у Варшаўскім універсітэце кандыдацкую дысертацыю на тэму «Творчасць Я. Коласа 1906–1930 гадоў»; загадчык кафедрай беларускай філалогіі гэтага ўніверсітэта з 1975. Узначальваў Беларускае літаратурнае аб’яднанне «Белавежа».

Друкаваўся з 1956 года. Як паэт дэбютаваў у зборніку «Рунь» (Беласток, 1959). Аўтар паэтычных зборнікаў «Белавежскія матывы», «Жнівень слоў», «Мой бераг», «Блізкасць далёкага», «Лірычны пульс» і інш.