2 снежня ў Лідзе памёр кіраўнік літаб’яднання «Суквецце», паэт і журналіст Алесь Мацулевіч. Як паведамляе газета «Наша слова», тыдзень назад здарыўся абшырны інфаркт. Пасля двух дзён у рэанімацыі Алеся перавялі ў кардыялогію, ён адзваніўся ўсім знаёмым, што ідзе на папраўку. Аднак 2 снежня прыйшла сумная вестка.
Алесь Мацулевіч
Алесь Мацулевіч нарадзіўся 19 студзеня 1981 года ў Лідзе. Скончыў Лідскае педагагічнае вучылішча (2000), Берасцейскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (2005, філалагічны факультэт).
Журналісцку працу пачаў у незалежнай газеце «Тэлескоп» (рэдактар С. Суднік). Пасля закрыцця «Тэле-скопа» перайшоў у дзяржаўную «Лідскую газету», супрацоўнічаў з газетамі «Наша слова» і «Наша слова.pdf».
Вершы Алеся Мацулевіча друкаваліся на старонках «Лідскай газеты», у літаратурна-мастацкіх часопісах «Ад лідскіх муроў» і «Верасень», у калектыўных зборніках.
Алесь Мацулевіч — пераможца III адкрытага рэгіянальнага конкурса імя Веры Навіцкай «Дарослыя — дзецям» (2018). Аўтар кніг паэзіі «Леў і ключы» (2015) і «Горад-карабель» (2019). З 2019 года — кіраўнік літаратурнага аб’яднання «Суквецце» пры рэдакцыі «Лідскай газеты». З таго ж года з’яўляўся ўдзель-нікам народнага аматарскага аб’яднання «МузАльянс» Палаца культуры горада Ліды.
У 2023 годзе Алесь Мацулевіч падрыхтаваў да друку сваю трэцюю кнігу «Бронзавы Гедымін». Кніга ўжо звёрстана і была адпраўлена аўтару для апошняй вычыткі. На жаль вычытаць кнігу Алесь ужо не паспеў. Тым не менш кніга пабачыць свет як памяць пра паэта і урналіста.