Яму было 75 год.
Алесь Родзін — адзін з заснавальнікаў беларускага авангарду, ён арганізоўваў арт-фэст «Дах».
«Сёння ўначы адыйшоў у лепшы свет спадар Алесь Родзін. Апошнія некалькі тыдняў ён знаходзіўся ў лякарні. Мужна змагаўся з хваробай. Але не перамог», — напісаў у Фэйсбуку яго сябар, мастак-перформер Зміцер Юркевіч.
Аляксандр Родзін. 2014 год. Фота Яўгена Ксяневіча. Вікіпедыя
Алесь Родзін нарадзіўся 15 мая 1947 года ў Баранавічах. Скончыў Мінскі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. Працаваў накірунках абстракцыі, пейзажу, быў майстрам эксперыментальнага жывапісу і перформанса.
Шмат гадоў Алесь Родзін быў рэзідэнтам берлінскага Дома мастакоў Tacheles. Дзякуючы дзейнасці Родзіна Tacheles стаў нечым накшталт нефармальнага беларускага культурнага цэнтра.
З 2003 года разам са Змітром Юркевічам Алесь Родзін арганізоўваў штогадовы фестываль «ДАХ», які прадстаўляў творчасць мастакоў з розных мастацкіх сфер: перформанс, мультымедыя, эксперыментальная музыка, скульптура і інш.
Пра час развітання з мастком будзе вядома пазней.
Паглядзіце, як Алесь Родзін распавядаў пра культурніцкую пляцоўку Тахелес у Берліне. Відэа знятае з 2013 годзе.