Памёр нобелеўскі лаўрэат па эканоміцы і «бацька еўра» Роберт Мандэл

06.04.2021 Замежжа

Прафесар эканомікі Калумбійскага універсітэта Роберт Мандэл памёр ва ўзросце 88 гадоў. Пра гэта паведамляе Bloomberg са спасылкай на Сафію Джонсан, памочніка дырэктара праграмы эканамічных даследаванняў амерыканскага універсітэта.

3c0e01c02d7b1a9f29bd941479460d25_ce_3082x1922x0x248_cropped_960x600.jpg

З 1960-х гадоў канадскі эканаміст падтрымліваў ідэю агульнаеўрапейскага эканамічнага і валютнага саюза. У 1999 годзе Мандэл атрымаў Нобелеўскую прэмію па эканоміцы. Ён прапанаваў тэорыю пра тое, што для поспеху зоны з адзінай валютай неабходныя гнуткія рынкі, якія прадугледжваюць свабоднае перамяшчэньне рабочай сілы і капіталу. Яго даследаванні выкарыстоўвалі пры стварэнні еўра.

Паводле Esquire