Парафія Чырвонага касцёла звярнулася да Пяткевіч: «Шэдэўр архітэктурнага дойлідства прыходзіць у запусценне»

11 ліпеня камітэт парафіі Святых Сымона і Алены ў Мінску апублікаваў адкрыты ліст да першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі Наталлі Пяткевіч, піша katolik.life.


Adkryty listФота: katolik.life

У лісце католікі просяць дапамагчы вярнуць святыню і паведамляюць дзяржслужачай, што гэты архітэктурны шэдэўр, візітная картка сталіцы Беларусі, прыходзіць у запусценне. Храм не праветрываецца, на цокальным паверсе двойчы прарвала трубы ацяплення і водазабеспячэння, адтуль ідзе пах гнілі, абсыпалася тынкоўка на столі і сценах, псуецца мэбля, кнігі, абразы і карціны. Невядома, у якім стане знаходзіцца дарагі арган.

Чырвоны касцёл закрыты ўжо амаль два гады на падставе рамонту, аднак аднаўленчыя працы ў прыбудове, дзе было ўзгаранне, да гэтага часу не вядуцца. Парафія абяцае выканаць рамонт уласнымі сіламі.

Чытайце яшчэ: Беларускія ўлады забіраюць у вернікаў Чырвоны касцёл