Аўтарка праекта — дызайнерка і актывістка Аляксандра Гушча, шэраг артаў для праекта яна зрабіла сама.
«Сардэчна запрашаем на старонку калектыўнага дабрачыннага праекта #ArtOborona. Сутнасць гранічна простая: вы ахвяруеце любую суму на дапамогу Украіне — мы дасылаем вам прыгожую паштоўку» — напісала дызайнерка на старонцы праекта ў Instagram.
Калі вы хочаце грашова дапамагчы ўкраінцам і атрымаць тэматычную паштоўку — пераходзьце па гэтай спасылцы.