Наступіла вясна і каманда заўзятараў з Беларускага архіва вуснай гісторыі ўжо рыхтуе сваю першую ў гэтым годзе вялікую выправу па зборы ўспамінаў сведак часу.
Запрашаем вас 4-10 мая паўдзельнічаць у экспедыцыі ў Рэчыцкім і Лоеўскім раёнах Гомельскай вобласці, прысвечаную пасляваеннаму Голаду ў БССР.
Досвед правядзення інтэрв’ю вітаецца. Для навічкоў на пачатку мерапрыемства будзе праведзены майстар-клас, падчас якога вопытныя трэнеры навучаць стратэгіям арганізацыі інтэрв’ю са сведкамі часу, пастаноўцы пытанняў для атрымання максімальна інфарматыўных адказаў, асновам відэа-, аўдыё- і фотафіксацыі і г.д.
Вы зможаце атрымаць унікальны вопыт для сваіх будучых праектаў, а таксама дапаможаце захаваць гістарычную памяць беларусаў. Чакаем на Вашыя заяўкі з пазначэннем кантактнай інфармацыі, матывацыі і досведу ў вуснай гісторыі да 16 красавіка на мэйл info@nashapamiac.org. Колькасць месцаў абмежаваная, таму тым, хто падасць інфармацыю першым, будзе аддадзеная перавага. Усе выдаткі аплочваюцца арганізатарамі.