Зборнік апавяданняў Валера Гапеева «Пастка на рыцара» цяпер можна паслухаць

 «Кніжны воз» агучыў зборнік аповедаў Валера Гапеева пра тонкі свет падлетка «Пастка на рыцара».


Vokladka

«Гэтая кніга выйшла ў 2002 годзе. Але мы, на свой сорам, знайшлі яе толькі цяпер.

«Пастка на рыцара» — гэта зборнік аповедаў пра тонкі свет падлетка, пачуцці, моцныя, дзёрзкія, такія новыя і незразумелыя. Назву зборнік атрымаў паводле аднаго з апавяданняў.

Першае каханне і першае прызнанне, першае сутыкненне з жорсткасцю і зайздрасцю, першыя ўрокі ў дарослым жыцці — пра ўсё гэта гаворыць Валер Гапееў у сваіх апавяданнях.

<...>

Калі вы раптам забыліся альбо яшчэ не ведалі пра маштабы падлеткавага свету, то гэтая кніга для вас», - так анансуе кнігу «Кніжны воз» на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

Чытае — Ісай Свістулькін.

Запіс, музыка і апрацоўка гуку — Аляксей Безбарабанаў.

Рэдактарка запісу — Крысціна Дробыш.

«Наперадзе яшчэ некалькі кніг Валера Гапеева, якія выйдуць у аўдыёверсіі на «Кніжным возе»», — напісана на старонцы праекта ў Фэйсбуку.

Паслухаць зборнік аповедаў «Пастка на рыцара» Валера Гапеева можна тут.