• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
26.01.2021 | Літаратура

Паўла Севярынца ўзнагародзілі літаратурнай прэміяй «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага

Сёння ў Кіеве ўручаецца штогадовая ўкраінска-беларуская літаратурная прэмія «Воін святла» імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў Павел Севярынец. Памятную статуэтку і дыплом сёння атрымае ў Кіеве сяброўка сям’і Севярынцаў, грамадская дзяячка Алена Талстая. Сёння ж прадстаўнікі Саюза наведалі сям’ю Севярынцаў і павіншавалі яго жонку Вольгу.


0184be80844e58f5f093666eef063ecf.jpg

Воін Святла (па-ўкраінску: Воїн світла) — міжнародная ўкраінска-беларуская прэмія памяці беларускага актывістa і журналіста, сябра Самаабароны Майдану, кавалера ордэна герояў Нябеснай сотні Міхаіла Жызнеўскага. Узнагарода ўручаецца ў дзень нараджэння Жызнеўскага каля яго надмагілля ў Кіеве. Заснаваная летам 2015 году Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Нацыянальным саюзам пісьменнікаў Украіны. Прэмія прысуджаецца штогадова «за кнігу ўкраінскага і беларускага аўтара, у якой дзейнічае высакародны, смелы герой, які змагаецца за справядлівасць, правяшчае агульначалавечыя каштоўнасці і з’яўляецца прыкладам для пераймання». Папярэднімі лаўрэатамі прэміі ад Беларусі былі Анатоль Бароўскі, Міхась Скобла, Валянцін Дубатоўка, Радзім Гарэцкі.

Павел Севярынец — палітык, сузаснавальнік партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, пісьменнік. Быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня 2020 года па дарозе дадому. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак кожная за ўдзел у перадвыбарчых пікетах і заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах.

Пасля 75 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Севярынца не выпусцілі на свабоду, а перавялі ў СІЗА № 1 у статусе падазраванага па арт. 293 КК (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Яму было прад’яўлена абавінавачванне.

24 снежня 2020 года стала вядома, што Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы — да 20 лютага 2021 года.

760C4CD6-1F8E-4B10-8D4B-13CDADA4449A.jpeg

Сёння ж старшыня ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» Барыс Пятровіч і першы намеснік старшыні Алесь Пашкевіч ўручылі памятны дыплом мінулагодняму лаўрэату прэміі Жызнеўскага, акадэміку Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкаму, які не змог наведаць Кіеў у сувязі з эпідэміяй каронавірусу.

ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» віншуе лаўрэатаў і чакае Паўла Севярынца на волі!

Прэс-служба ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Аўдыякнігі з калядна-зімовым настроем

Снегу намяло так, што ўжо цалкам легальна можна заставацца дома і бавіць вечары ў фатэлі пад пледам або гатуючы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Па начах кошкі не спяць». Маладзечанка стварае ўнікальныя лялькі, якія купляюць у Амерыцы і Кувейце

У Вілейцы адкрылася выстава аўтарскіх лялек ручной працы «Шчасце ў кішэні» Кацярыны Камельчык. Работы мастачкі з Маладзечна...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Новая пастаноўка Яўгена Карняга ў Тэатры беларускай драматургіі — «Забалоцце» на аснове беларускіх міфаў і паданняў

16 і 17 снежня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца прэм’ера спектакля «Забалоцце» ў пастаноўцы...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Дырэктар Інстытуту гісторыі Літвы: Нас чакае рэвалюцыя ў разуменні сваёй ранняй гісторыі

Якое месца беларусы займаюць у гісторыі Літвы? Як даўно пачалося сужыццё славян і балтаў на тэрыторыі Вялікага...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Аўдыякнігі з калядна-зімовым настроем
    Грамадства
    «Па начах кошкі не спяць». Маладзечанка стварае ўнікальныя лялькі, якія купляюць у Амерыцы і Кувейце
    Тэатр
    Новая пастаноўка Яўгена Карняга ў Тэатры беларускай драматургіі — «Забалоцце» на аснове беларускіх міфаў і паданняў
    Гісторыя
    Дырэктар Інстытуту гісторыі Літвы: Нас чакае рэвалюцыя ў разуменні сваёй ранняй гісторыі
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 9-10 снежня
    Літаратура Вандруем разам
    Да дня народзінаў паэта: вандруем шляхамі Максіма Багдановіча
    Культура Гісторыя Сармат
    Што і як піла шляхта? Новы выпуск відэапраекта «Сармат» пра шляхецкую культуру
    Грамадства Беларуская мова
    Паляк Альберт Ежы Вяжбіцкі: «Размаўляю па-беларуску, каб мова не загінула»
    Гісторыя Беларуская мова
    Адкуль у беларусаў узяліся мацюкі?
    Грамадства Асоба
    «Апантаны Бацькаўшчынай». Акадэміку Радзіму Гарэцкаму — 95!
    Культура Мастацтва Тэатр
    Тэатральная прэм’ера ў Варшаве. Эксперыментальная дзея «Выгарэўшы» па аднайменнай графічнай драме Наталлі Міхаліны Скарынкі
    Культура Літаратура
    Выйшаў пісьменніцкі каляндар на 2024 год
    Адукацыя Беларуская мова
    8 спосабаў падвучыць беларускую мову без парты і дошкі
    Гісторыя
    Як Альгерд і Кейстут пачалі «ганяць» крыжакоў
    Грамадства «Мама, не журыся!»
    Любоў да Расеі і Кастусь Каліноўскі

Афіша

  • 09.12 — 06.12

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Чытка п’есы Касі Чэкатоўскай «Гаргоны» ў Варшаве

  • 09.12 — 21.01Выстава Руфіны Базловай «Ніткі супраціву» ў Кутна-Горы
  • 09.12 — 08.01Выстава «Два Паэты, два Сусветы...» у Мінску
  • 09.12 — 13.01Фотавыстава Kanaplev&Leidik «Тата ў тэлефоне» ў Варшаве
  • 09.12 — 15.12Выстава Яраслава Кірвеля «Kirvelizm» у Варшаве
  • 09.12 — 25.12Выстава Вольгі Якубоўскай «Марш жанчын» у Фларэнцыі
  • 09.12 — 18.12Вольга Palunisa збірае анлайн-групу на адмысловы курс па выцінанках на вокны!!!
  • 09.12 — 17.12Выстава Антона Ціханаўца і Яўгена Зайцава «ШУМ» у Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Падборка беларускіх календароў на 2024 год
    • Адкуль пайшоў балтызм і да чаго тут беларускі нацыяналізм?
    • Войны Трайдэна, «каменны стоўп» і прусы на варце Гародні
    • Унікальнае мястэчка ва Усходняй Беларусі з сімваламі заходняй цывілізацыі: Цімафей Акудовіч пра 5 цудаў Смалян
    • Гісторык: «Ніколі беларусы не стаялі на краю бездані так блізка, як зараз»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип