Павел Аракелян: «Нават дзіцячыя песенкі робяцца рэвалюцыйнымі хітамі»

12.10.2020 Музыка

Адзін з найлепшых саксафаністаў Беларусі, фітнэс-трэнер і зорка апазіцыйнай джаз-рок-сцэны Павел Аракелян за апошні месяц стаў яшчэ і галоўным вулічным музыкам Мінска. Ён дае канцэрты ў гарадскіх дварах і нязменна збірае аншлагі. Чаму зараз так важна спяваць разам? Наколькі гэта небяспечна і для музыкаў, і для гледачоў? Як звычайныя дзіцячыя песенкі раптам апынуліся практычна рэвалюцыйнымі хітамі? Хто павінен стаць наступным прэзідэнтам свабоднай Беларусі? Пра гэта і не толькі – Павел Аракелян у інтэрв'ю Вольгі Раманавай.