Павел Ляхновіч прэзентаваў “Зялёны дуб” у Полацку

19 сакавіка у межах грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Ляхновіча “Зялёны дуб” у Полацку.

Апрача Ляхновіча на імпрэзе, якая прайшла ў Полацкім Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур, са сваімі паэтычна-музычнымі творамі выступіў знакаміты беларускі бард Алесь Камоцкі.

На сустрэчу завітала каля паўсотні чалавек. Была праведзена віктарына, а пераможцы атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.

Творцы ўдзячныя за арганізацыю вечарыны Валянціне Іосіфаўне Крук, дырэктару Цэнтра мастацтваў і нацыянальных культур Полацка.

 

DSCF2113

DSCF2130

DSCF2139

Тэгі: