• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.05.2022 | Грамадства

Як настроіць сябе на пазітыўнае мысленне. Практычныя парады

Алесь Тодараў на budzma.org разбіраецца з тым, што замінае людзям думаць пазітыўна і чаму яны наогул не хочуць разважаць.


000.jpg

Парою людзі не хочуць нават задумвацца над тым, што адбываецца навокал. І часта гэта адбываецца не таму, што яны не маюць жадання, хаця гэта таксама важны фактар, а з-за таго, што ў дзяцінстве ім не далі патрэбных для гэтага інструментаў або паказалі, што гэта нібыта вельмі складана і нават сумна.

Кіламетры непатрэбных завучаных на памяць тэкстаў у школе спрэс адбіваюць усе жаданні спазнаваць і вывучаць гэты разнастайны свет. Усё больш-менш новае становіцца «разумным», чалавек паглыбляецца толькі ў свае прафесійныя веды, якія патрэбны яму для працы. Мозг застывае, нібы бетон у бетонамяшалцы, які перастаў змешвацца, а жыццё ідзе па накатанай.

Паглядзіце на старых, якія нават мікрахвалёўку ўключыць не могуць, паколькі яна занадта складаная для іх разумення. Або карыстаюцца кнопкавымі тэлефонамі, бо смартфоны ім падаюцца звышсучаснымі. Прыкладна гэтаксама паводзяць сябе і многія маладыя, калі адмаўляюцца разбірацца глыбей у пэўных тэмах.

Свет не стаіць на месцы

У цяперашнім свеце варта быць гатовым да новай інфармацыі, адмовіўшыся ад сваіх самых зацятых перакананняў, калі факты іх абвяргаюць.

Заўсёды трэніруйце свой самы энергазатратны орган — мозг.

Але не проста набіваючы яго смеццем, а вывучаючы мысленне, лагічныя памылкі і чыннікі сваіх паводзін.

Як вы прыўносіце ў сваё жыццё станоўчыя моманты? Псіхалогія кажа, што вам проста трэба думаць у станоўчым ключы. І гэта не нейкая эзатэрычная лухта — так уладкаваны наш мозг.

Калі вы засяродзіце свае думкі на зараблянні грошай, ваш мозг наладзіцца на пошук магчымасцяў для заробку. І ён знойдзе іх. Калі сканцэнтравацца на знаёмствах з цікавымі людзьмі, вы пачнеце сустракаць іх.

Як настроіць сябе на пазітыўнае мысленне?

1. Рабіце адзін акт дабрыні штодня

Усміхніцеся і перадайце каму-небудзь прывітанне, зрабіце каму-небудзь камплімент або дапамажыце фізічна абмежаванаму чалавеку.

2. Чытайце ці глядзіце больш станоўчага кантэнту

Мы жывем у такі час, што варта толькі адкрыць стужку з навінамі, як можа падасца, што свет стаіць на мяжы сваёй гібелі. Аднак насамрэч гэта не так.

Узровень злачыннасці падае, людзі менш хварэюць, узровень адукацыі і чаканая працягласць жыцця растуць, і ў цэлым свет цяпер лепшы, чым быў паўстагоддзя таму. Хіба што пагроза ядзернай вайны як і тады застаецца ўсё яшчэ актуальнай.

Звярніце ўвагу на некаторыя пазітыўныя навіны і падзеі. Чытайце ці глядзіце відэа, прысвечаныя рэчам, якія вам падабаюцца. Як толькі вы заменіце негатыўныя думкі пазітыўнымі, вы пачнеце атрымліваць пазітыўныя вынікі.

3. Задавайце правільныя пытанні

Напрыклад, калі вы песіміст, пытанні, якія вы будзеце сабе задаваць, з’яўляюцца негатыўнымі:

— Чаму гэта здарылася менавіта са мной?,

— Чаму са мной здараецца нешта дрэннае, калі я нешта спрабую?

Замест гэтага, пачынайце задаваць пытанні так:

— Што добрага можа быць у гэтай сітуацыі?

— Што я магу атрымаць з гэтых абставін?

— Што я магу зрабіць зараз, каб выправіць гэта?

4. Канцэнруйцеся на развіцці сваіх прыроджаных схільнасцяў

Развівацца і адкрываць у сабе новае — добра. Аднак нярэдка падобныя імкненні заканчваюцца дрэнна. Асноўная прычына — супярэчнасць уласнай «натуры».

Уявіце паталагічнага інтраверта. Не таго, хто пазбягае грамадства з-за сарамлівасці, а таго, які не выносіць людзей наогул. Што будзе, калі ён паспрабуе стаць экстравертам?

Будзе дрэнна. Не толькі навакольным, але і яму самому. Прыйдзецца крывадушнічаць, чырванець, прыкідвацца зацікаўленым. А гэта вялізны стрэс.

З часам можна задушыць эга і перамагчы сябе, аднак вынік атрымаецца не станоўчым, а адмоўным. Гэта ўсё роўна што спрабаваць вучыць ката лётаць.

Варта сканцэнтравацца на прыроджаных схільнасцях. Усвядоміць свае моцныя бакі і сканцэнтравацца менавіта на іх развіцці. Так поспех вам будзе давацца лягчэй і больш натуральна, а дыскамфорту на шляху стане менш.

Над недахопамі таксама трэба працаваць, але не ставіць іх на першае месца ў спісе прыярытэтаў.

Калі вы не ўмееце слухаць іншых — крыху павучыцеся. Увесь час абзываеце ўсіх? Павучыцеся быць больш стрыманым. Але разам з тым, не спрабуйце супярэчыць сваёй «прыродзе».

Жыццё гарантавана стане як мінімум прасцей, а прыемным бонусам будзе абарона ад маніпуляцый, разуменне дзеянняў свайго арганізма і жыццё ў гармоніі з сабой.

Поспехаў!

Алесь Тодараў, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х

Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

7 архітэктурных цудаў Мсціслава

Сёння едзем у Мсціслаў — горад, да якога складана дабрацца грамадскім транспартам, калі жывяце не на Магілёўшчыне,...

valiancina_shauchenka
Музыка

Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць

Ці ёсць нейкая адмысловая формула поспеху, якая дазваляе артысту стаць папулярным і напрацягу доўгага часу не страчваць...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»

29 верасня — 200-я ўгодкі з нараджэння Людвіка Уладзіслава Францішка Кандратовіча (1823–1862), больш вядомага пад сваім...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Radyjo Niamiha». Гурт Syndrom Samazvanca анансаваў выхад альбома кавераў на песні беларускай рок-сцэны 1990-х
    Вандруем разам
    7 архітэктурных цудаў Мсціслава
    Музыка
    Змрочна, таямніча і якасна: свежыя трэкі беларускіх музыкаў на паразважаць і пасумаваць
    Літаратура
    Уладзіслаў Сыракомля: вялікі юбілей 2023-га і ягонае «Mы aдвыклi aд вяcны...»
    Гісторыя Асоба
    Дабіраліся галубкоўцы туды, куды ніколі не заглядаў тэатр. Гісторыя Уладзіслава Галубка - народнага артыста Беларусі, расстралянага бальшавікамі
    Захапленні
    «Каб заўсёды быў побач». Паглядзіце, якія мілыя кішэнныя хаткі робіць мінская мастачка
    Літаратура
    Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    Гісторыя
    Браты супраць брата. Як Кейстут і Альгерд скінулі Яўнута са стальца вялікага князя?
    Культура
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэз на 30 верасня і 1 кастрычніка
    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю

Афіша

  • 30.09 — 01.10

    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

  • 30.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 30.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 30.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 30.09У Наваградку да 225-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча пройдзе свята музыкі і паэзіі
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі
  • 30.09Дзіцячы спектакль «Як Вожык, Медзведзяня і Зайка хадзілі на раку снедаць» у Сопаце
  • 30.09 — 01.10PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип