Перавыданні аповесцей «Афганец» і «Бліндаж» Васіля Быкава выйдуць у Беластоку

Пра перавыданне аповесцей Васіля Быкава «Афганец» і «Бліндаж» паведамляецца на сайце Kamunikat.org.


Kniha

Прэзентацыя новай кнігі з апавяданнямі адбудзецца падчас святкавання 100-годдзя з Дня Нараджэння Васіля Быкава ў Цэнтры беларускай культуры ў Беластоку.

У кнігу класіка беларускай літаратуры ўвайшлі дзве знакавыя, але малавядомыя пакуль аповесці — «Афганец» і «Бліндаж». Тэксты былі надрукаваныя толькі пасля смерці народнага пісьменніка Беларусі.

Дата: 19 чэрвеня

Час: 19:00 (час мясцовы)

Месца: кавярня ФАМА, Легіёнова 5, Беласток.