9 верасня адбудзецца прэм’ера польскага фільма «Арляняты. Гродна 39»

Рэжысёрам фільма стаў Кшыштаф Лукашэвіч. «Арляняты. Гродна 39» — гэта гісторыя пра падзеі верасня 1939 года. Рэжысёр перадае драматычны вобраз вайны з Саветамі вачыма 12-гадовага хлопчыка Лявона. У дзень пачатку навучальнага года, 1 верасня 1939 года, будынак яго школы бамбяць  самалёты. Для галоўных герояў пачатак вайны стане школай паскоранага сталення.


gjcn'h.jpeg

Афіша фільма, naekranie.pl

17 верасня 1939 г. паводле савецка-германскіх пагадненняў Чырвоная Армія ўвайшла ў заходнюю Беларусь, тэррыторыя якой, па ўмовах Рыжскай мірнай дамову 1921 года, належыла Польшчы. Па сюжэце фільма, абаронцы Гродна, у ліку якіх дзеці і моладзь, пачалі безнадзейную, гераічную барацьбу.

Фільм «Арляняты. Гродна 39» зняты Студыяй дакументальных і мастацкіх фільмаў у супрадукцыі з Польскім тэлебачаннем пры суфінансаванні Польскага інстытута кіно.