• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
23.09.2016 | Грамадства

PR-трэнды Беларусі абмяркуюцца на практычным форуме ў Мінску

Практычны форум па маркетынгу і сувязям з грамадскасцю “PR-пятніца” вяртаецца ў Мінск

Адзіны ў Беларусі форум па маркетынгу і сувязям з грамадскасцю “PR-пятніца” пройдзе ў Мінску 25 лістапада. Грандыёзная падзея ўжо ў трэці раз збярэ вядучых сусветных экспертаў і ўсіх прафесіяналаў сферы камунікацый для абмеркавання і фармiравання ключавых PR-трэндаў, якія вызначаць будучыню гэтай індустрыі ў краіне. Сёлета мерапрыемства адбудзецца пры падтрымцы Асацыяцыі кампаній камунікатыўных кансультантаў.

dsc_4458

Якім чынам эфектыўна ўзаемадзейнічаць з медыя-асяроддзем? Як пісьменна выбудоўваць асабісты PR і PR першай асобы? Як інтэграваныя камунікацыі дапамагаюць дасягаць бізнэс-мэт і змагацца з сучаснымі выклікамі PR? Гэтыя і іншыя шматлікія пытанні будуць раскрытыя спікерамі форума — кіраўнікамі бізнэсу, экспертамі-практыкамі і лідарамі грамадскай думкі. Практычны форум “PR-пятніца” арыентаваны на ўласнікаў і кіраўнікоў бізнэсу, начальнікаў прэс-цэнтраў, аддзелаў маркетынгу і сувязяў з грамадскасцю.

Разам з абмеркаваннем ключавых тэндэнцый удзельнікі форума атрымаюць  практычна дастасаваныя кейсы і эфектыўныя свежыя прылады маркетынгу і PR ад Аляксандра Віхрова, расійскага фінансіста, у мінулым — выканаўчага дырэктара па сувязях з грамадскасцю фінансавай карпарацыі “Уралсиб”;  Кірыла Аляўдіна, дырэктара па карпаратыўным камунікацыям TELE2;  Андрэя Бузіны, заснавальніка агенцтва віруснага маркетынгу № 1 у Расіі “Smetana”, і Арцёма Іванова, крэатыўнага дырэктара агенцтва “Smetana”; Івана Калюжнага, кіраўніка напрамку па працы з сацыяльнымі медыя “Альфа-Банк”;  Міндоўга Ардзішаускаса,галоўнага выканаўчага дырэктара VRP “Hill+Knowlton Strategies” — самага вялікага і дасведчанага камунікацыйнага агенцтва Літвы; Алега Барміна, прадпрымальніка, папулярнага блогера, кіраўніка дэпартамента сацыяльных медыя кампаніі “Вымпелком” (“Білайн”).

“Форум PR-пятніца — адзін з рэдкіх для Беларусі праектаў, які з моманту свайго з’яўлення выклікаў найжывую цікавасць прафесійнай аўдыторыі. Зараз гэта ўнікальная пляцоўка для абмену міжнародным досведам. Спікеры форума — прызнаныя прафесіяналы, зоркі PR і карпаратыўных камунікацый, для многіх з якіх Беларусь як краіна, дзе да PR адмысловае стаўленне, стала адкрыццём. Пісьменная і высокатэхналагічная камунікацыя бізнэсу з грамадствам і ўладай — велізарны рэсурс, засваенне якога — шлях да эканамічнага росту Беларусі. Мы радыя быць партнёрамі-суарганізатарамі “PR-пятніцы” і запрашаем усю прафесійную супольнасць далучыцца да форума і гэтым разам, тым больш што сёлета арганізатары падрыхтавалі праграму, якая iнтрыгуе сваім прафесійным узроўнем” —  адзначыў старшыня рады Асацыяцыі кампаній камунікацыйных кансультантаў Раман Касціцын.

У 2016 годзе форум пройдзе ў трэці раз. За гэты час мерапрыемства наведалі 360 адмыслоўцаў па маркетынгу і сувязям з грамадскасцю. А ў пул спікераў уваходзілі лепшыя эксперты-практыкі сувязяў з грамадскасцю, у тым ліку віцэ-прэзідэнты IPRA, удзельнікі рэйтынгу дзясяткі лепшых расійскіх экспертаў у вобласці PR ТОР-СОММ.

“Нам прыемна, што “PR-Пятніца” стала вядомай прафесійнай падзеяй, якая кансалідуе супольнасць камунікатараў, задае новыя трэнды галіны і стварае пляцоўку для прафесійнага нэтворкінга. Мы радыя, што заяўкі на ўдзел у форуме сёлета паступаюць не толькі з Беларусі, але і з Украіны, Латвіі і Расіі, што надае дадатковы статус і міжнародны ўзровень форуму”, — пракаментаваў арганізатар форума Зміцер Гмыза.

Арганізатар форума — Камунікацыйная кампанія Grand BS.

За дадатковай інфармацыяй ці арганізацыяй інтэрв’ю са спікерамі, арганізатарамі форума звяртайцеся да Катажыны Волкоўскай, мэнэджэру праекта па тэлефонах (+375 17) 306 08 04, (+375 29)  580 40 83.

Афіцыйны сайт форума: prfriday.by

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам

Старшы аналітык «Цэнтра новых ідэй» і экс-дыпламат Павел Мацукевіч піша ў выданні "Новы час" пра рэпатрыяцыю нацыянальных...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип