Пра што і як пісаць для беларускай аўдыторыі ў 2024 годзе?

Беларускія незалежныя медыя губляюць як падпісчыкаў, так і свой уплыў. Прычын для гэтага багата: і прызнанне усіх і ўся экстрэмістамі, і страх людзей прадстаўляць інфармацыю аб падзеях, якія адбываюцца ў Беларусі, і стомленасць ад сітуацыі ды сыход падпісчыкаў на забаўляльныя платформы.


Afiša

Што ж рабіць у такой сітуацыі? Як жа так змяніць сваё медыя, каб быць у трэндах і заставацца актуальнымі для беларусаў і беларусак?

25 лістапада а 19.00 па мінскім часе паспрабуем знайсці адказы і рэцэпты разам з журналістам, аўтарам шматлікіх адукацыйных курсаў і адным з самых вядомых медыяэкспертаў — Паўлюком Быкоўскім.

Дата: 25 лістапада

Час: 19:00 (па мінскім часе)

Месца: youtube

Каб прыняць удзел у лекцыі патрэбна запоўніць анкету

Удзел ананімны, а трансляцыя будзе адбывацца на платформе youtube.