• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
30.10.2018 | Гісторыя

Пра што пісалі беларускія газэты падчас рэпрэсій 1937 году

Гартаем асобнікі «Звязды», «Советской Белоруссии» ды «Літаратуры і мастацтва», якія выходзілі напярэдадні і празь некалькі дзён пасьля «расстрэльнай ночы».

«Не чытайце савецкіх газэт», — раіць герой Міхаіла Булгакава ў вядомым творы «Сабачае сэрца». Каб даведацца, як, паводле афіцыйнай лініі, выглядала жыцьцё ў Беларусі падчас расстрэлаў літаратараў, Свабода зрабіла наадварот і пакапалася ў бібліятэчных архівах. Папулярныя газэты, якія жыхары БССР маглі набыць паміж 28 кастрычніка і 2 лістапада 1937 году, перадаюць атмасфэру, у якой жыло тагачаснае грамадзтва. Але амаль ня згадваюць пра тыя падзеі, зь якімі цяпер асацыюецца восень 1937 году.

«З франтоў Іспаніі».
«Звязда», 29 кастрычніка, пятніца

«Працоўныя БССР вылучаюць кандыдатамі ў дэпутаты Совета Саюза і Совета Нацыянальнасцей лепшых сыноў Радзімы беззаветна адданых справе Леніна-Сталіна», — піша газэта.

Выбары — асноўная тэма нумару. Друкуюцца тэксты выступленьняў на сходах калгасьнікаў, жонак камандзіраў Чырвонай Арміі і работніц Менску. Таксама можна пачытаць пра становішча сялян у Беларусі да Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аўтар артыкула, І.Чарняўскі, сьцьвярджае, што «вёска была мачахай для беднага і сярэдняга сялянства. Вострае малазямельле, галеча, голад і разарэньне гналі сялян з роднага краю ў Амэрыку, Сыбір і ў іншыя краі».

Ёсьць і міжнародныя навіны з «франтоў Іспаніі», пра замах трацкістаў на кіраўніка аб’яднанай сацыялістычнай партыі Каталёніі ды пра адмову Японіі ўдзельнічаць у канфэрэнцыі 9 дзяржаў.

«Сталінская Канстытуцыя гарантуе ўсім права на радаснае і шчасьлівае жыцьцё».
«Звязда», 30 кастрычніка, субота

Адразу пад газэтнай шапкай загаловак — «Лозунгі перамогшага соцыялізма». З артыкула можна даведацца, што «рабочы кляс пад кіраўніцтвам Леніна-Сталіна, узяўшы ўладу ў свае рукі, адкрыў новую эру ў жыцьці чалавецтва». Празь некалькі абзацаў паведамленьне, што «Сталінская Канстытуцыя, якая ўвасабляе велізарныя перамогі сацыялізму, гарантуе ўсім грамадзянам СССР права на працу, адпачынак і асьвету, права на радаснае і шчасьлівае жыцьцё».

Нумар выйшаў незадоўга да выбараў у Вярхоўны Савет СССР, таму ў газэце шмат згадак пра галасаваньне, якое мае адбыцца неўзабаве, і пра высоўваньне кандыдатаў у дэпутаты. Публікуюцца вынікі сходаў, на якіх вырашаецца, каго прапанаваць кандыдатам у дэпутаты ад сваіх акругаў. Вынікі прадказальныя.

«Рабочыя горада — беспартыйныя, камуністы і камсамольцы, лічаць для сябе за вялікі гонар і шчасьце мець сваім дэпутатам у Вярхоўны Савет СССР нашага сябра, настаўніка і роднага бацьку працоўных — Вялікага Сталіна».

Ёсьць і крымінальная хроніка. «Навесьці большэвіцкі парадак у канторах Белзаготзярна», — патрабуе адзін з загалоўкаў. У артыкуле, падпісаным прозьвішчам Чарнышоў, расказваецца пра тое, што ў Буда-Кашалёве празь дзейнасьць «ворагаў народа» было заражана кляшчом 197 тон зерня.

«Райком партыі добра ведаў аб тым, што апарат канторы Заготзярна засьмечаны варожымі людзьмі, якія сьвядома шкодзяць, але нічога не зрабіў», — пісаў Чарнышоў. І называе прозьвішчы вінаватых — старшы аграном Хлопіцкі, загадчык райза Лагераў, раённы пракурор Казакоў.

Што стала з гэтымі людзьмі, можна толькі здагадвацца. Аўтар нататкі ўжывае выраз «зьнішчаная бандыцкая шайка».

«Перадкастрычніцкія закупкі калгасьнікаў».
«Звязда», 1 лістапада, панядзелак

Загалоўны матэрыял нумару — «Савецкі гаспадарнік акружаны даверам народа». У артыкуле гаворыцца пра тое, што «ў радасных і выдатных выніках, якія падагульвае наша квітнеючая радзіма напярэдадні ХХ гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі, работнікам цяжкай індустрыі належыць нямала бліскучых заслуг».

З нататкі «Перадкастрычніцкія закупкі калгасьнікаў» даведваемся, што калгасьнікі штодзённа ходзяць у крамы і пакідаюць там замовы на самавары, дываны, венскія крэслы, шафы і ложкі.

Акрамя артыкулаў пра будучыя выбары і кандыдата-Сталіна, тут ёсьць абвесткі і рэкляма. Менскі малочны камбінат, напрыклад, паведамляе пра «значнае расшырэньне асартымэнту марожанага да ХХ гадавіны Кастрычніка». Выпускаецца эскімо, сьняжынка і «бомбы» ў фасаваным выглядзе. Шакаляднае, цукатнае і міндальнае на вагу. Да таго ж усё гэта можна замовіць з дастаўкай на ўласным транспарце камбіната «ў любой колькасьці і асартымэнце».

З афішы можна даведацца, што ў сталічным кінатэатры «Пралетарый» паказваюць «Думку пра казака Галоту», а ў «Спартаку» — стужку «Шахцёры».

У гэтым жа нумары, паміж артыкулам «Шэсьць кіляграмаў зерневых за працадзень» і абвесткай пра новы мастацкі фільм «Неустрашымыя» — кароткая заметка «Хроніка». У 11 радках гаворыцца, што адхілена хадайніцтва аб памілаваньні «удзельнікаў шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі ў сыстэме Наркамзема СССР» Уладзіміра Харытановіча, Мікалая Арлова і Мікалая Вінаградава. Усе трое расстраляныя праз тыдзень пасьля вынясеньня выраку.

«Выкананыя пастаўкі бульбы»
«Советская Белоруссия», 29 кастрычніка, пятніца

Нумар газэты, якая праз 80 гадоў зьменіць назву на «Беларусь сегодня», таксама прысьвечаны хуткім выбарам у Вярхоўны савет СССР. На кожнай паласе вялікімі літарамі пазначаныя прозьвішчы Сталіна, Будзённага, Молатава, Варашылава ды іншых савецкіх лідэраў. «Калгасныя гурткі самадзейнасьці рыхтуюцца да сьвяткаваньняў», — гэта ўжо пра будучую 20 гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі.

«Своечасова і бяз стратаў калгасьнікі правялі ўборку ўсіх культур і цалкам выканалі пастаўкі зерня дзяржаве. Да 30 верасьня было здадзена дзяржаве 80 цэнтнэраў ільнотрасты (на 5 цэнтнэраў вышэй за плян). Выкананыя таксама пастаўкі бульбы», — гэта ўжо пра тое, як сустракае набліжэньне 20-годзьдзя рэвалюцыі калгас «Чырвоная зьмена» ў Вушацкім раёне. Іншыя загалоўкі: «Палепшым якасьць прадукцыі», «Там, дзе няма прапаганды выбарчага закону», «Выканалі гадавую праграму».

«Выступ калгаснага джаз-аркестра».
«Советская Белоруссия», 30 кастрычніка, субота

У шапку нумара вынесены адзін зь лёзунгаў ЦК ВКП(б), падрыхтаваны да 20-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі: «Старая Расея была нікчэмная і бясьсільная. Савецкі Саюз за 20 гадоў стаў магутнай і багатай краінай сацыялізму. Няхай жыве Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая прынесла шчасьце працоўным СССР!»

Нумар у значнай ступені прысьвечаны дасягненьням у прамысловасьці. Ёсьць сэрыя артыкулаў пад агульным загалоўкам «Індустрыя сацыялізму, створаная рукамі магутнага савецкага народа». На дадатак паведамленьні пра сытуацыю на міжнароднай арэне, з франтоў Гішпаніі і Кітаю.

Асобная тэма — падрыхтоўка да 20-годзьдзя рэвалюцыі. Нумар паведамляе, што «Працоўныя Менску рыхтуюцца да сьвяточнай дэманстрацыі… Менскія працаўнікі прылаўка выбралі тэмай афармленьня клопат і дапамогу вялікага Сталіна беларускаму народу».

У навінах культуры ёсьць паведамленьне пра раённую алімпіяду мастацкай самадзейнасьці ў Барысаве. «Добрае ўражаньне пакінуў выступ калгаснага джаз-аркестра Мятчанскага сельскага савету. У аркестры прымаюць удзел 30 калгасьнікаў — моладзь і старыя».

«Росквіт савецкага тэатру».
«Советская Белоруссия», 2 лістапада, аўторак

Амаль увесь нумар прысьвечаны будучым выбарам. «Перадвыбарчыя сходы ў Жлобіне», «Перадвыбарная нарада прадстаўнікоў калгасаў і ўстановаў Клімавіцкага раёна вызначыла кандыдатамі ў дэпутаты Сталіна, Варашылава, Яжова і Батоўкіна», «Байцы і камандзіры рыхтуюцца да выбараў», — тыповыя загалоўкі.

Таксама можна пачытаць вялікі артыкул пад назвай «Фашызм — гэта вайна, сацыялізм — гэта мір». Тэкст прасякнуты абвінавачаньнямі ў бок Нямеччыны і Японіі. Савецкі Саюз, які ўсяго праз два гады падпіша з Гітлерам дамову аб падзеле Польшчы, названы «самай магутнай апорай міру».

Артыкул пра «Росквіт савецкага тэатру» пачынаецца такімі словамі: «Увага савецкага народа да мастацтва, клопат, любоў і павага, якімі акружаныя яго майстры, выклікалі нябачаны росквіт савецкага тэатру».

Завяршаецца нумар рэклямай гомельскай фабрыкі імя Клары Цэткін. «Усюды патрабуйце вырабы фабрыкі: адэкалён «Трайны», крэм «Казімі» і зубны парашок «Метро», — заклікае яна.

«Замаскіраваныя ячэйкі нацыяналістычнай контррэвалюцыі».
«Літаратура і Мастацтва», 31 кастрычніка, нядзеля

Орган праўленьня Саюзу савецкіх пісьменьнікаў і Ўпраўленьня па справах мастацтваў пры СНК БССР ня мог абмінуць тэму выбараў у Вярхоўны Савет. На першай паласе — «Ліст таварышу Сталіну». У ім правадыра інфармуюць, што «рабочыя і работніцы, інжынэры і тэхнікі, байцы, камандзіры і палітработнікі» абралі яго кандыдатуру ў якасьці кандыдата ў Вярхоўны Савет СССР. Асобным артыкулам пра Сталіна паведамляюць пад загалоўкам «Рэзалюцыя агульнага сходу пісьменьнікаў БССР».

На трэцяй старонцы нумара можна пачытаць артыкул пад загалоўкам «Беларуская савецкая літаратура за ХХ год». Пачынаецца ён словамі пра беларускіх нацыяналістаў і ідэолягаў контрарэвалюцыйнай буржуазіі, якія былі «заклятымі ворагамі народа».

«Яшчэ ў пэрыяд 1905 года беларускія буржуазныя нацыяналісты і іх прадстаўнікі ў літаратуры — Жылуновіч, Гарун, Ядвігін, Луцкевіч, Ігнатоўскі і інш., якія групаваліся вакол так званай Беларускай сацыялістычнай грамады, паказалі перад працоўнымі масамі свой подлы і здрадніцкі твар».

Дастаецца ў тэксьце і іншым аўтарам — Дубоўку, Бядулі, Крапіве, Чорнаму, Глебку. Літаб’яднаньні «Маладняк», «Узвышша», «Пробліск» і іншыя названыя «замаскіраванымі ячэйкамі нацыяналістычнай контрарэвалюцыі». Пра падзеі ночы зь пятніцы на суботу ў нумары ЛіМа няма ні слова.

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі

Крыху больш за паўгода працуе праект Women in Tech, разлічаны на навучанне IT-прафесіям жанчын, асабліва тых, якія праз...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Праект Women in Tech, які навучае жанчын і дзяўчат ІТ-прафесіям, адзначае паўгода працы. Распавядаем пра першыя вынікі
    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячы культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип