Cяржук Гаюн разам з Андрэем Еўдакімавым (гурт Vuraj) cтварылі музычную праграму для дзяцей, на аснове беларускіх народных дзіцячых песень і казак.
Падчас праграмы дзеці знаёмяцца з беларускімі музычнымі інструментамі, а таксама актыўна прымаюць удзел у самой дзеі: разам з выканаўцамі спяваюць, гутараць, ствараюць музычны аркестрык і хор.
Прым’ера адбылася 20 лютага на сцэне Белдзяржфілармоніі. Зараз музыкі-казачнікі актыўна гастралююць з праграмай па дзіцячых садках і школах.
“Маленькія дзеткі не добра разумеюць беларускую мову. А чаму? Таму, што вельмі мала дзе яе чуюць. Праз музыку і песні можна дасягнуць гэтага i прывіць любоў да ўсяго родгага!” – кажа Сяржук Гаюн.