Праект “У абарону жыцця!”

20.04.2011 Афіша

d0bbd0bed0b3d0be

1 чэрвеня ў КЗ “Менск” пройдзе штогадовы канцэрт-акцыя “У абарону жыцця!”. Мерапрыемства праводзіцца ў сёмы раз і прымеркавана да міжнароднага Дня абароны дзяцей.

Мы, дарослыя, ды і ўсё грамадства ў цэлым, разам імкнемся зрабіць так, каб з самых першых хвілін свайго з’яўлення на свет малышы раслі ў клопаце, любові і разуменні. Усе любячыя бацькі жадаюць, каб жыццё іх дзяцей было, наколькі гэта магчыма, мірным, спакойным, абароненай ад усіх бед, а таксама, каб кожнае дзіця магло раскрыць свае таленты і рэалізаваць мары.

Увесь свет напаўняецца для нас яркімі фарбамі, калі нашы дзеці шчаслівыя і здаровыя. Кожны з іх мае права на паўнавартасную будучыню.

Менавіта да бацькоўскага кахання заклікаюць у сваім праекце арганізатары штогадовага канцэрту-акцыі “У абарону жыцця”, ставячы перад сабой мэту прыцягнуць увагу грамадства да праблемы абортаў і каштоўнасці сям’і.

Колькасць тых, каму неабыякавыя жыцці ненароджаных дзяцей, з кожным годам расце, а узровень правядзення канцэрту павялічваецца. Сёлета канцэрт-акцыя пройдзе ў канцэртнай зале “Мінск”.

На працягу сямі год праект “У абарону жыцця!” падтрымлівалі такія вядомыя выканаўцы, як “Novi Ierusalim”, “Spasenie”, “Псальмяры”, “Snooze”, “Эдэм”, Corriana, Саша Нільс, DJ Free Soul, рэп-гурт “Честное Слово”, “J.Style”, “Антывірус” і іншыя. Музыкі ўпэўненыя, што сваёй творчасцю дапамогуць спыніцца тым, хто жадае ці нават плануе зрабіць аборт.

Традыцыйным для акцыі стала таксама супрацоўніцтва з арганізатарамі конкурсу дзіцячых малюнкаў “Мир с мечтой”. Аб’яўленне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне асноўных пераможцаў адбудзецца 1 чэрвеня падчас канцэрту.

Мюзікл “Маё сэрца б’ецца” і яго працяг, музычны спектакль “Увага! Жыцце!”, паказаны ў межах праекта летась, спадабаўся шматлікім гледачам, як сталым, так і дзецям. Рэжысёр канцэрту Алена Сітнік расказвае: “Я была вельмі ўзрушана калі даведалася, што падчас спектакля ў зале плакалі нават мужчыны. Мы проста абавязаны падняць свой голас у абарону ненароджаных дзяцей, паказаць, што дзеці – гэта Божы дар, які трэба прымаць з падзякай і адказнасцю”.

Канчатковая праграма канцэрту пакуль трымаецца ў сакрэце. Але нам удалося даведацца, што гледачоў чакае некалькі неспадзяванак. Напрыклад, выступ Аляксандра Патліса, а таксама Данііла Казлова, удзельніка дзіцячага “Еўрабачання-2010” ад Беларусі.