Пражская #СкарынаВечарына

25.10.2016 Афіша
500 год таму наша краіна спазнала тэхналагічны і культурны прарыў — па навейшых тэхналёгіях была надрукаваная першая беларуская Біблія.
praha
Пра герояў, час і абставіны гэтай вызначальнай падзеі вам і распавядуць #СкарынаВечарыны.

На першай #СкарынаВечарыне мы завіталі ў Кракаў, дзе Францішак атрымліваў доктарскія веды. Наша знаёмства са Скарынам працягваецца. На гэты раз мы рушым у Прагу – горад, у якім пачалася ўся Скарынаўская дзьвіжуха. Кожнаму варта на ўласныя вочы ўбачыць гэты старажытны і неверагодна прыгожы горад, наведаць мясцовую друкарню і зрабіць крутыя здымачкі з гэтага неверагоднага падарожжа.

Зрабіць гэта можна не выяжджаючы зь Менску 26 кастрычніка 19:00 па адрасе: 3-ці Загарадны завулак, 11. Уваход вольны!

Імпрэза ладзіцца ў межах кампаніі “Пяцісотгоднасць“.