• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.02.2016 | Культура

Запушчаны першы у Беларусі праект пра бортніцтва

У Беларусі запушчаны першы у гісторыі праект, які распавядае аб адным традыцыйным промысле, яго развіцці і таемных старонках. І гэтым промыслам з’яўляецца бортніцтва – традыцыйная форма лесакарыстання, а таксама комплекс практычных ведаў і нематэрыяльнай спадчыны беларусаў. Сёння падзівіцца на бортніцтва можна ў сеціве – www.bortnictva.by

Press-realise (1)

“Зараз распачаты першы этап рэалізацыі задумы – стварэнне інфармацыйнага асяроддзя бортнай традыцыі, стварэнне бортнага партала, які ўвабраў даследніцкія, аналітычныя, факталагічныя дадзеныя мінулых гадоў (аўтараў мінулых стагоддзяў і сучаснасці). Па сутнасць, такі грунтоўны партал, прысвечаны толькі аднаму промыслу, – першы ва Ўсходняй Еўропе (аднак, ёсць нешта падобнае ў Польшчы). Пры гэтым некаторыя яго часткі (напр. бортная інфаграфіка) з’яўляецца ўнікальнымі як для Беларусі, так і для суседніх краін”, – распавядае Іван Восіпаў, аўтар праекта.

Партал прысвечаны тутэйшым спадчынным бортнікам, а таксама тым, хто сёння вывучае, практыкуе гэты промысел, зрабіў унёсак у захаванне бортнай традыцыі. Ён складаецца з большасці аспектаў бортнага промысла і традыцыі: акрамя гістарычных фактаў, таксама пададзены практычныя веды пра промысел у сучасным стане,

Раскрыццё тэмы бортніцтва ў Беларусі паказваецца адразу з усіх бакоў: гісторыя развіцця, матэрыяльная культура, духоўная культура. І атрымліваецца, што з аднаго боку – гэта абагульненне ў спрошчанай форме амаль усіх сведчанняў і дадзеных пра традыцыйнае бортніцтва, з другога – гэта графічнае і фатаграфічные ажыўленне (стварэнне віртульнага бортнага асяродзя), пры гэтым некаторыя графічныя элементы з’яўляюцца ўнікальнымі ня толькі ў Беларусі, але і ў суседніх краінах (як самых блізкіх, так і не зусім).

“Галоўная мэта праекта – асветніцкая дзейнасць, адукацыйна-інфармацыйны праект, які распавядае пра адзін з промыслаў, які і сёння бытуе ў Беларусі. Бортны промысел – гэта не прымітыўнае пчалярства, гэта цэлая лакальная культура ў супрацьвагу глабалізыцыі. Ён, канешне, звязаны, як пчалярства з пчоламі і прадуктамі іх вытворчасці, аднак, больш цесна стасуецца з грамадскімі звычаямі, прыродным асяроддзем і адмысловай роллю пчалы і самаго промысла ў сістэме каштоўнасцей. Калі казаць простымі словамі, то бортны промысел – гэта старажытная субкультура са сваімі асаблівасцямі і светаўспрыманнем”, – кажа Іван.

“Ідэя праекта нарадзілася гадоў 7 назад, калі я актыўна пачаў вывучаць (чытаць і шукаць этнаграфічныя звесткі) пра бортніцтва ў Беларусі. Пасля некаторага часу з’явілася думка пра стварэнне віртуальнай прасторы бортніцтва”, – працягвае ён.

“Партал цалкам зробены ўласнымі рукамі, за ўласныя сродкі. І гэтая праца яшчэ не скончаная, бо застаецца вялікі масіў нераскрытых да канца тэм, асаблівасцей і цікавых з’яў. Праца працягваецца і зараз і галоўным вынікам стане стварэнне ілюстратыўнай віртуальнай “кнігі” па аўтэнтычнаму промыслу. А наперадзе – пераклад тэкстаў на замежныя мовы (пасля тэрміналагічных удакладненняў), стварэнне новых раздзелаў, падрыхтоўка новых проектах інфаграфікі і шмат іншага”, – падсумоўвае Іван.

Зараз партал дасяжны на беларускай мове на кампутарах, смартфонах і планшэтах. Ён створаны дзеля інфармацыйных і адукацыйных мэт і прызначаны для ўсіх катэгорый зацікаўленых: шкаляроў, студэнтаў, моладзі, людзей сталага ўзросту і ўсіх тых, хто зацікаўлены аўтэнтычнымі традыцыямі, культурай Беларусі і цікавымі промысламі роднай зямлі.

 

Паводле прэс-рэліза

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Замежжа

У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»

Выстава дапаможа зразумець як гістарычнае значэнне паўстання, так і яго асабістае чалавечае вымярэнне. Наведвальнікі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам

Гомельскі валанцёр Ілля Міронаў напярэдадні апошняга арышту атрымаў ліст з Міністэрства інфармацыі наконт таго, ці з’яўляецца...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве

Спектакль «Пачупкi» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (РТБД) стаў уладальнікам «Залатой маскі» — галоўнага...

valiancina_shauchenka
Музыка

Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава

25 сакавіка беларусы ўсяго свету адзначылі Дзень волі. А якое ж свята без песні? Вядомы беларускі музыкант і аўтар...

Апошнія навіны

    Замежжа
    У Каралеўскім замку ў Варшаве працуе выстава «Каханне і абавязак. Студзеньскае паўстанне 1863 года»
    Грамадства
    «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    Тэатр
    Спектакль «Пачупкi» РТБД атрымаў галоўную ўзнагароду тэатральнага форуму «М@RT.Кантакт» у Магілёве
    Музыка
    Годныя песні: топ-5 Сержука Доўгушава
    Мастацтва
    «Я страціў зрок на адно вока і, калі гляджу на прадмет левым вокам, бачу татальную абстракцыю». У Мінску распачалася выстава Захара Кудзіна
    Гісторыя
    Якую каву любіў Вітаўт, або Пра карысць устойлівай міфалогіі
    Мастацтва
    «Малюю наша жыцце». У Рызе адкрылася выстава мастачкі Вольгі Якубоўскай
    Гісторыя
    Першы крок – падпісаць фатаграфіі ў сямейным альбоме: як пазнаваць гісторыю
    Літаратура
    «Песня пра зубра» — патрыятычная паэма для Папы Рымскага. Новае відэа на канале Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Культура
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип