Прэзэнтацыя кнігі Віктара Сямашкі “Ромб” –1 ліпеня

29.06.2018 Афіша

1 ліпеня ў менскай культ-прасторы “Тартак” адбудзецца канцэрт-прэзэнтацыя новае кнігі паэта, музыкі й журналіста Віктара Сямашкі. У зборнік “Ромб” увайшлі 6 вершаваных цыкляў, напісаных цягам 2012 – 2014 гг. Тэкст аздоблены паўсотняў аўтарскіх малюнкаў.

01

Галоўным рэдактарам кнігі выступіў паэт і дасьледчык беларускае літаратуры Віктар Жыбуль. Вокладку змайстраваў Дзяніс Кудраўцаў (Sinie Gory). Выданьне пабачыла сьвет у Беластоку праз выдавецтва Eko-press і часткова за грошы ахвярадаўцаў.

Падчас прэзэнтацыі выступяць асобы, якія так ці інакш спрычыніліся да выданьня “Ромбу”. А таксама гурты Sinie Gory, “Балцкі Субстрат”, “Віктар Сямашка ды Кумпанія” ды інш. Пачатак а 18-00. Уваход вольны.

1 ліпеня.

Мейсца: культурніцкая прастора “Тартак” (Менск, вул. Магілеўская, д. 2, корпус 2, 4-ы паверх, ст. м. “Інстытут культуры”).

Пачатак у 18.00.

Уваход вольны.