Паэтычны тэатр “Арт.С” прадстаўляе:
Другую (студзеньскую) частку прэзентацыі кнігі АКСАНЫ СПРЫНЧАН “ЖываЯ” “КАЗКІ І ПОКАЗКІ ЛЫСАЙ ГАРЫ ад ейнае Гаспадыні і яе гасцей”.
Згодна 11 раздзелаў кнігі адбудуцца наступныя жыватворчыя выступы: Тацяна СІВЕЦ (ЖываЯ…), Рагнед МАЛАХОЎСКІ (ЖываЯ,), Віка ТРЭНАС (ЖываЯ.), Зміцер АРЦЮХ (ЖываЯ), Валерына КУСТАВА (“ЖываЯ”), Маргарыта ПРОХАР (ЖываЯ:), гурт “ПЕРАПЛУТ” (ЖываЯ?), Аляксей ЧУБАТ (ЖываЯ – ), Таццяна БУДОВІЧ (ЖываЯ;), Вольга СПРЫНЧАН ((ЖываЯ)), Вадзім КЛІМОВІЧ (ЖываЯ!). Імпрэза адбудзецца ў межах кампаніі “Будзьма!”.
Жывыя партрэты выступоўцаў ствараюць мастакі Альгерд ФРАНЦУЗАЎ і Ян МЯЛЬНІЦКІ. Спатканне 20 студзеня 2009 года а 18.00 у музеі Максіма Багдановіча (вуліца Багдановіча, 7а).
УВАХОД, ЯК І ВЫСТУПЫ, ВОЛЬНЫ.
Тэгі: Мінск