Выйшаў новы выпуск гістарычнага серыяла «Трызуб і Пагоня», прысвечанага самым цікавым старонкам беларускай гісторыі.
Кім былі прусы — балцкія плямёны, што некалі насялялі сённяшнюю Калінінградскую вобласць і Мазуры? У што яны верылі? Як выглядалі? З кім ваявалі? Чаму адрэзалі галаву святому Войцэху, а крыжакаў спальвалі жыўцом? Да чаго тут бурштын? Ну і галоўнае пытанне: ці былі прусы знішчаныя фізічна, або ўсё ж захаваліся? Чаму нас можа навучыць іх гісторыя? Расказвае Кацярына Ваданосава.
Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні» глядзіце па спасылцы.
Калі вам падабаюцца нашыя відэапраекты і аўтарскія артыкулы, вы можаце падтрымаць рэдакцыю «Будзьмы», набыўшы нам кубачак кавы. Гэта дапаможа нам стварыць больш цікавых відэаролікаў і арыгінальных артыкулаў.