Аповесць “Гімназія № 13”, якую напісалі нашы землякі Андрэй Жвалеўскі і Яўгенія Пастэрнак, займае знакавае месца ў дзіцячай літаратуры апошняга дзесяцігоддзя на постсавецкай прасторы. Першае выданне гэтага твору ў суседняй Расіі адбылося ў 2010 годзе, агульны наклад склаў больш за 20 тысяч асобнікаў.
Выдавецтва “Янушкевіч” рыхтуе да выхаду беларускага выданне “Гімназіі № 13”.
Для гэтага ёсць некалькі важных прычын:
Сюжэт кнігі захоплівае з першых старонак. Некалькі гімназістаў трапляюць у вельмі незвычайную сітуацыю. Іх гімназія зачараваная – час тут спыніўся, а дапамогі і паратунку чакаць няма адкуль. Прыходзіцца добра паламаць галаву, каб вярнуцца ў нармальны свет, да звыклых рэчаў. Падлеткам з 7-га класа трэба наладзіць стасункі з дамавымі (тут яны называюцца “кабінетнымі”), угаварыць ката Ваську даць неабходныя інструкцыі як дзейнічаць, збіраць нязвыклыя артэфакты, але самае галоўнае – вырашыць тысячагадовую спрэчку Белых і Чорных язычніцкіх багоў. Што казаць, вас чакаюць папросту фантастычныя прыгоды і захапляльнае падарожжа ў чароўны свет міфаў і легенд.
На краўдфандынгавай платформе “Улей” абвешчаны збор сродкаў на фінансаванне праекта. Кожны, хто падтрымае праект, будзе ўпісаны ў гісторыю беларускага выдання і можа атрымаць кнігу па выгадным кошце. У якасці падзякі з боку аўтараў і выдавецтва выстаўлены лоты з вельмі цікавымі бонусамі і прапановамі, як, прыкладам, адмысловы квэст па сюжэце кнігі адьбо адкрыты ўрок у школе з удзелам знакамітых пісьменнікаў А. Жвалеўскага і Я. Пастэрнак.
Кніга чакае Вас! Нам патрэбная ваша падтрымка!