• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.02.2023 | Вандруем разам

Прыроду гэтых мясцін называюць загадкай. Дубровенскі край і ягоныя цуды

Гэтая культавая крыніца са шматлікімі падземнымі струменямі лічыцца адным з 7 цудаў Дубровенскага раёна. Яна знаходзіцца на правым беразе Дняпра ва ўрочышчы Грутаў Роў, што за 7 кіламетраў ад Дуброўна — раённага цэнтра Віцебскай вобласці, ці за 6 кіламетраў ад станцыі Асінаўка. Недалёка ад крыніцы знаходзяцца адметныя камяні. Прырода іх з’яўлення да гэтага часу застаецца загадкай. Паверхня камянёў уся нібыта ў запеклых кроплях, — піша «Слушна».


Вакол крыніцы стаяць альтанкі для адпачынку, а побач шуміць Барадзінскі або Кіраёўскі гай. Маляўнічая мясцовасць атрымала такую назву ад таго, што некалі побач знаходзіўся фальварак Барадзінцы і шматлікія хутары, а непадалёк месціцца вёска Кіраёва, якая існуе з 18 стагоддзя. Тут побач некалі стаяла і сядзіба князёў Любамірскіх. Адсюль і афіцыйная назва крыніцы: Барадзінцаўская. Альбо яшчэ яе называюць Кірэеўская, Гаючая крыніца або крыніца у Грутавым рове, а таксама — крыніца Параскевы Пятніцы.

3-5-1.jpg
Крыніца

Найстаражытнейшы тапонім на мясцовасці — Грутаў роў, у якім і знаходзіцца крыніца. Захавалася легенда: Ехаў некалі бедны селянін на старой аднавокай кабыле. Стамілася яна пасля далёкага шляху і, пераязджаючы Грутаў роў, спатыкнулася на камені ды звалілася ў ручай. Якім жа было здзіўленне селяніна, калі пасля такога вымушанага «купання» кабыла яго стала відушчай і спрытнай, нібы маладое жарабя!

Звестка пра жыватворную сiлу крынiцы хутка разнеслася па наваколлях. З тутэйшых вёсак і здалёку пачалі прыходзіць сюды людзі.

У 11-ю пятнiцу пасля Вялiкадня штогод збiраецца тут шмат народу, служаць набажэнствы. Святкаванні гэтыя звязваюцца з даўнім ушанаваннем багіні Мокашы, а пазней — Параскевы-Пятніцы, якая з’яўляецца апякункай кахання, шлюбу, вытокаў рэк і крыніц.

Прыгадваюць старажылы, што шанаванне крынiцы аднойчы ледзь не загубiла яе. Прыезд сюды мноства паломнікаў і шматлюдныя тутэйшыя кірмашы нібыта шкодзілі гаспадарчым палеткам і лесу сквапнага ды жорсткага іх уладальніка — пана, імя якога даўно забылася. Аднойчы, убачыўшы пасля свята шкоду сваім уладанням, ён загадаў знішчыць крыніцу — заваліць яе каменнем і засыпаць жвірам. Вялікі пагорак быў створаны над крыніцай, і на нейкі час яна сапраўды знікла. Але праз гады гаючая вада размыла насып, здолела прабіцца сярод валуноў — шмат камянёў і па сёння ляжаць у Грутавым рове. Адзначаюць, што злосны той пан быў пакараны за свой учынак — у хуткім часе ён страціў зрок, і нішто яму не дапамагло.

2-768x515.jpg
Дубровенскі край

Паводле яшчэ адного падання, на гэтай крыніцы жылі два манахі. Адзін з іх быў сляпы. Аднойчы ён памаліўся, а пасля ўмыўся вадой з крыніцы. І здарыўся цуд — ён зрабіўся відушчы. З тых самых часоў крыніцу сталі лічыць святой. Праваслаўнай царквой яна была асвечана ў гонар Параскевы Пятніцы.

Над крыніцай былі ўсталяваны бетонныя кольцы, а ад іх адыходзілі латкі па якіх сцякала вада. У 11-ю Пятніцу пасля Вялікадня ў латкі кідалі вопратку з надзеяй пазбавіцца ад хваробы, якую вада зносіла ў Дняпро. Побач стаялі каплічка і вялікі драўляны крыж, на які вешалі ручнікі, хусткі, тканіны. У саму крыніцу кідалі грошы.

Напярэдадні святочнага дня ў ваду апускалі спецыяльную сетку, у якой грошы затрымліваліся і потым ішлі на богаўгодныя мэты.

У час вайны тут праходзіла лінія фронту. Адразу пасля вайны пакланенне крыніцы ў 11-ю Пятніцу пасля Вялікадня аднавілася, але ў 1950-я гады спраўляць абрад было забаронена. Аднак людзі ўсё адно збіраліся. Потым старшыня калгаса загадаў засыпаць крыніцу пяском і закідаць камянямі. Веруючыя бралі камяні і адносілі іх як мага далей. Неўзабаве крыніца адрадзілася. Дарэчы, у 1920-я і на пачатку 1930-х гадоў крыніцу даследавалі навукоўцы з Мінска і рэкамендавалі пабудаваць тут санаторый, але гэтага, на жаль, не адбылося.

4-4-1.jpg

Цяпер каля крыніцы лясы. Вада ў ёй жалезістая і сярністая, утрымлівае шмат мінеральных рэчываў, што дабратворна ўздзейнічае на арганізм чалавека. Аформлена крыніца ў выглядзе студні з трыма жалезабетоннымі кольцамі, урэзанымі ў магутны ваданосны гарызонт. У сярэдзіне студні на ўзроўні зямлі зроблена адтуліна, адкуль вада трапляе ў латок і далей у купальню. Ваду набіраюць з латка. Са дна студні б’юць ключы, глыбіня вады ад латка каля 2 метраў. Пабудаваныя капліца, альтанка над самай крыніцай, купальня. У 2017 годзе Барадзінцаўская крыніца была абвешчана гідралагічным помнікам прыроды мясцовага значэння.

Але не толькі крыніца славіцца на Дубровеншчыне сваёй адметнасцю. На ўзгорку каля былога фальварка Барадзінцы ў ХХ стагоддзі ўзніклі могілкі, дзе захаваўся культавы валун з унікальнай пароды — «камякаваты сланец». У народзе кажуць, што гэты камень упаў з неба і знішчыў частку гаю, а яго аскепкі прабілі падземны ручай і далі выхад вадзе на паверхню. Але праведзеныя даследаванні паказалі, што гэта ледавіковы валун з Кольскага паўвострава.

Камень абгароджаны, яго шануюць вернікі. Гэты незвычайны валун нібыта лекавы і, паводле павер’яў, дапамагае ад бясплоддзя, калі дакрануцца да яго.

Каля дарогі, якая вядзе да крыніцы з вёскі Лапыры, таксама раней ляжаў культавы валун пад назвай «Камень Паляўнічага» — следавік з паглыбленнямі ў выглядзе абцаса мужчынскага бота, лап мядзьведзя і выдры. Аднак у 2000 годзе камень знішчылі вандалы. Яго копія, зробленая па замалёўках, знаходзіцца ў экспазіцыі Музея гісторыі і культуры горада Оршы.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»

У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм "Чароўны край«з вядомымі беларускімі музыкамі Сержуком Доўгушавым і Андрэем...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве

Навіна пра таямнічы дэмантаж помніка Ларысе Геніюш на тэрыторыі царквы Святой Жываначальнай Тройцы ў Зэльве, які...

valiancina_shauchenka
Літаратура Асоба

Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»

Калі ў 1996 годзе ў свет выйшаў першы том амбіцыйнай кніжнай серыі «Беларускі кнігазбор», мала хто верыў, што яна выжыве...

valiancina_shauchenka
Афіша

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка

На гэтых выходных беларусы ў розных краінах свету будуць гукаць вясну. Таксама будуць беларускія канцэрты, цікавыя...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Варшаве распачынаецца цыкл дзіцячых праграм «Чароўны край»
    Грамадства
    Беларусы распачалі флэшмоб памяці Ларысы Геніюш пасля знікнення яе помніка ў Зэльве
    Літаратура Асоба
    Кастусь Цвірка: «Буду жыць, пакуль не выдам усе 200 тамоў «Беларускага кнігазбору!»
    Афіша
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 1-2 красавіка
    Грамадства
    1 красавіка ў Рызе распачынаецца «Мова Нанова»
    Грамадства
    «Адчайныя часы патрабуюць адчайных крокаў». Як беларуска Наталля Сайед стала спявачкай у Гішпаніі
    Тэатр
    У Юрмале пройдзе прагляд вiдэазапiсу спектакля «Свабодных Купалаўцаў» «Сфагнум»
    Кніжны сакавік: навінак мала але шмат анонсаў
    Грамадства
    Чаму нас не вучылі ў школе: 5 прынцыпаў эфектыўнага запамінання
    Грамадства
    Частку затрыманых полацкіх музейшчыкаў вызвалілі, канфіскаваўшы тэхніку і прызначыўшы суды
    Асоба
    Як «Слоўнік крывіцкай мовы» стаў «Слоўнікам беларускай гаворкі»
    Грамадства
    У Зэльве знік помнік Ларысе Геніюш
    «Музыка»
    «За Сашу Саладуху большай звязды няма». Бард Віктар Шалкевіч пра самагонку ў вёсцы, 4000 пласцінак і пярсцёнак ад Бенэдыкта XVI
    Культура Мастацтва
    Ніна Бохан: самабытная мастачка, якая малявала дываны і грошы
    Грамадства Музыка
    Балючая рэфлексія пра сон і абуджэнне краіны. Гурт «ДОМ Сувязі» выпусціў кліп на песню «Спи»

Афіша

  • 31.03 — 16.04

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Выстава мастачкі Цемры «LAZARET» адкрываецца ў Варшаве

  • 31.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 31.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 31.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 31.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве
  • 31.03Выстава Дзіны Лявонавай «Вясна» ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • «Беларусьфільм» здыме экранізацыю рамана Караткевіча. Сталі вядомыя падрабязнасці
    • Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    • У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип