Праект PERFARATAR прымае заяўкі ад беларускіх творцаў на бясплатны запіс якаснага відэа

PERFARATAR адкрывае прыём заявак для беларускіх творцаў на бясплатны запіс якаснага відэа ў CreateCulture Studio у Вільні.


DSC08880.jpg

PERFARATAR — гэта новы YouTube-шоўрум для аўтар_ак музычных, паэтычных і перфарматыўных твораў з Беларусі, дзе яны могуць атрымаць бясплатную падтрымку ў здымках якаснага лайв-запісу ў прафесійнай студыі ў цэнтры Вільні, а таксама дапамогу ў прасоўванні свайго праекта. Аўтар_кі могуць прэзентаваць сваю музыку (пад мінус або ў акустыцы), паэзію або перформанс, рассказаць пра сябе.

У выніку ўдзельні_цы праекту атрымаюць пакет для прасоўвання сваёй творчасці, які ўключае ў сябе: якаснае відэа і аўдыязапіс са звядзеннем, біа-прафайл, інтэрв’ю, фотасэсію. Увесь пакет можна выкарыстаць для зяўкі на розныя фестывалі ці шоў-кейс мерапрыемствы.

photo_perfaratar.jpg

Заяўкі прымаюцца па спасылцы без дэдлайна, пакуль дзейнічае праграма.

Прадзюсарская група, якая прымае рашэнне, разглядае заяўкі 5-6 працоўных дзён. Кантэнт публікуецца на YouTube-канале і рэкламуецца ў сацсетках CreateCulture Studio, Space and Group.

PERFARATAR быў ініцыянаваны беларускай культурнай менеджэркай і прадзюсаркай Надзеяй Ількевіч, адной з заснавальніц платформы дыялогу і прафесійнага развіцця для творцаў, актывістаў і іх супольнасцяў — CreateCuture Group у Вільні.

«Сярод беларус_ак шмат таленавітых аўтар_ак, і нам хочацца прадставіць яшчэ адну магчымаць для іх музыкі, паэзіі або перформансу. Я ўпэўненая, што большая колькасць медыя-пляцовак для творчых людзей добра паспрыяе развіццю культурнай індустрыі Беларусі і нават адкрые новыя імёны. Запрашаю падпісвацца і падаваць заяўкі!», — распавядае Надзея.

Дадатковыя пытанні можна адпраўляць па адрасе: hello@createculture.group

Падрабязней пра умовы тут.