У сувязі з павышанай цікавасцю да конкурсу LIDSKAE BEER MASTER 2017 з боку барнай суполкі ААТ «Лідскае піва» працягвае прыём заяў да 23:59 5 красавіка. У тых, хто жадае ўзяць удзел у конкурсе, ёсць яшчэ тыдзень, каб зарэгістравацца на адборачны тур.
У конкурсе могуць удзельнічаць беларусы ва ўзросце ад 19 гадоў уключна, якія маюць досвед працы бармэнам больш за 6 месяцаў. LIDSKAE BEER MASTER пройдзе ў тры этапы: адборачны тур, паўфінал, фінал.
У праграме конкурсу папярэдніх гадоў – ацэнка тэарэтычных ведаў, тэст на ўменне правільна наліваць і падаваць піва. Фіналісты распрацоўваюць і прадстаўляюць аўтарскія піўныя кактэйлі. У гэтым годзе ўдзельнікаў LIDSKAE BEER MASTER будзе ацэньваць журы з масцітых бармэнаў, рэстаратараў, дэгустатараў і знаўцаў піва. Уладальнікі прызавых месцаў атрымаюць грашовыя прызы.
Мэта конкурсу LIDSKAE BEER MASTER – садзейнічаць прафесіянальнаму росту беларускіх бармэнаў і звярнуць увагу грамадскасці на неабходнасць развіцця культуры піцця.
З правіламі конкурсу і ўсёй неабходнай інфармацыяй для падачы заявы можна азнаёміцца па спасылцы.