Вэб-камера размешчана ля кармушкі для птушак у вёсцы Угляны ў Белавежскай пушчы, паведамляе навуковы аддзел запаведніка. Днём на яе прылятаюць сініцы, гілі, дразды і амялушкі, сойкі і дзятлы. Вечарам там жа крычаць шэрая кугакаўка, касматаногі сыч. Кармушку часам атакуюць вавёркі, норкі, выдры, бабры, мышы...
Сёлета анлайн-падкормка вядзецца на беразе пушчанскай ракі Лясная, якая з кожным днём усё больш пакрываецца лёдам. Для птушак і іншых звяркоў нарыхтавана шмат ежы: яны змогуць паласавацца высушанымі ягадамі рабіны, чорнай бузіны, шыпшынніка і каліны, нарыхтавана шмат збожжа, рознга насення, яблыкі, кукуруза, грэцкія арэхі, семачкі сланечніку і арахіс. Хопіць на ўсю зіму.