Мастак Алесь Пушкін парэзаў сабе жывот на знак пратэсту. Яму прысудзілі 5 гадоў калоніі

30 сакавіка ў Мінскім гарадскім судзе мастаку-палітвязню Алесю Пушкіну, якога абвінавачвалі ў «рэабілітацыі нацызму» і здзеку з дзяржаўных сімвалаў, прысудзілі 5 гадоў калоніі.


000.jpg

Справу разглядала суддзя Алена Шылько. Дзяржабвінаваўца — пракурор Аляксандр Кароль. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Сёння стала вядома, што 25 сакавіка падчас судовага пасяджэння Пушкін у знак пратэсту парэзаў сабе жывот. За гэты ўчынак ён атрымаў 13 сутак карцару.