Яўген Барышнікаў, Сяргей Башлыкевіч, :B:N: акустычна, BosaeSonca, Зьміцер Вайцюшкевіч & W-Z Orkiestra, ILO&friends, Navi ды Трыё з Аляксандрам Ясінскім – гэта зоркі сёлетняга, ХХІІ-га ўжо Фестывалю беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень” 2015. Класічныя барды, стваральнікі аўтарскіх песень ды акустычныя праграмы рок-гуртоў: “Бардаўская Восень” гэта фестываль, які стараецца адлюстроўваць актуальны стан беларускай аўтарскай песні ў многіх плашчынах, спалучаючы ў сабе розныя стылі ды накірункі.
Конкурс
Хаця ўвага гледачоў звяртаецца перадусім на прозвішчы зорак, найважнейшым элементам Бардаўскай Восені з’яўляецца конкурсная частка Фестывалю. З 38 канкурсантаў журы адабрала 10 выканаўцаў, якія выступяць на конкурсе ў Бельску Падляшскім. Гісторыя “Бардаў” паказвае, што конкурсы з’яўляюцца важнай з’явай на беларускай музычнай сцэне. Дзякуючы конкурсу, у музычнай прасторы пачалі свой шлях надзвычай цікавыя мастацкія з’явы, гурты, якія пасля дэбюту на бельскай сцэне пазней дамагліся значных поспехаў на музычным рынку.
Што / дзе / калі?
Цягам 3 фестывальных дзён (6 – 8 лістапада 2015 г.) аматары аўтарскай песні змогуць прысутнічаць на канцэртах, арганізаваных у Бельскім Доме Культуры ў Бельску Падляшскім ды ў Камеральнай Залі Падляшскай Оперы і Філармоніі ў Беластоку. У чацвер (5 лістапада) пройдуць канцэрты ў Музеі і Асяродку Беларускай культуры ў Гайнаўцы,. Для тых, каму будзе мала беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні пасля візіту ў Оперу, арганізатары запрашаюць на канцэрты ў Нарву, Шчыты-Дзенцялова, Орлю ды Нараўку. З новай актуальнай праграмай можна пазнаёміцца ў рубрыцы ”Праграма” на сайце www.vosien.org.
БАРДАЎСКАЯ ВОСЕНЬ
Сёлета Фестываль “Бардаўскай Восень” будзе прахадзіць ужо 22-і раз. Гэта надалей найбольшы не толькі ў Еўропе, але і ва ўсім свеце фестываль такога тыпу прысвечаны беларускім бардам. “Барды” імкнуцца адлюстраваць актуальны стан беларускай аўтарскай песні ва ўсіх яе формах, спалучаючы ў сабе многа стыляў і накірункаў. Сярод удзельнікаў фестывалю як класічныя барды, блюзмэны, акустычныя рок-гурты, фольк-рокавыя выканаўцы, гэтак і многія іншыя прадстаўнікі беларускай аўтарскай музыкі. Штогод на фестывальнай сцэне гасцююць вядомыя беларускія музыкі, дзякуючы чаму “Бардаўская Восень” атрымала статус мерапрыемства высокага мастацкага рангу.
Арганізатарам Фестывалю з’яўляюцца “ШЧЫТЫ” – Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры.
Мерапрыемства не адбылася б без фінансавай падтрымкі Міністра Адміністрацыі і Лічбавізацыі, горада Беластока (Гарадская Ўправа ў Беластоку) і Маршалкоўскай Управы Падляшскага ваяводства ў Беластоку.
Праграма Фестывалю ТУТ