Персанальная выстава Жанны Капуснікавай “Да.О” (фотарэпартаж)

14.01.2011 Мастацтва

d0bbd0b5d0b3d0b5d0bdd0b4d0b0d180d0bdd18bd0b5-d180d0bed0b7d0bed0b2d18bd0b5-d182d0bed187d0bad0b8

Жанна Капуснікава гэтымі днямі прэзентавала сваю персанальню выставу пад назвай “Да.О” у галерэі сучаснага мастацтва “Ў”. Адкрыццё адбывалася ў некалькі этапаў. Падрыхтоўка памяшкання і размяшчэнне прац за зачыненымі дзвярыма галерэі ішло на працягу трох дзён.

Першымі дапушчанымі да прагляду прац сталі журналісты, а самымі апошнімі — партрэтаваныя асобы. Такая засакрэчанасць была выкарыстаная як піяр-ход, але, на жаль, хто адлюстраваны на палалотнах, так і засталося загадкай для шырокай публікі. Павіншаваць і адшукаць свой партрэт прыходзілі музы і натхняльнікі мастачкі, якім, дарэчы, паабяцаныя аўтарскія ганарары. Іх шырокія ўсмешкі і яркія колеры палотнаў стваралі надзвычай пазітыўную, радасную атмасферу.

Шырокавядомыя ў вузкіх колах людзі, былі намаляваны паводле фотаздымкаў, размешчаных на іх аватарках на сайце Фэйсбук.

d0b2d0b0-d19ed0bad180d0b0_d0bdd0b5
“Ва-Ўкраіне”, партрэт Ганны Чыстасердавай, арт-дырэктар галерэі “Ў”.

d0b1d0b0d181d181d0b5d0b9d0bd-d0bcd0b5d0bbd0b8d0bed180d0b0d182d0bed180
“Басейн—Меліяратар”, партрэт мастака Уладзіміра Цэслера.

Кожны твор увасабляе мастацкі вобраз сябра мастачкі і блізкага чалавека.

d181d0b0d188d0b0-d0b8-d0bad0bed181d182d18f
“Саша і Косця” 2010 г.

На прэзентацыі выступала спявачка Вераніка Круглова, якая цяпер жыве ў Нямеччыне, гадуе дзяцей, выкладае і выступае ў цырку. Яна выканала некалькі песен 1960—70-х гадоў. На прэс-канферэнцыі Вераніка распавядала пра даўняе сяброўства з Жанай, вечаровыя пасядзелкі за паяданнем смажанай бульбы з салёнымі агуркамі і пра тое, як гэта дапамагло спявачцы вынасіць дзіця.

Сама аўтар твораў дапускае скептычнае стаўленне да свайго новага праекта, што вельмі важна. Самакрытыкі ў нашым альтэрнатыўным мастацкім асяродку бракуе, як і адэкватнага пазітыву.

У памяшканні галерэі засталіся жывапісныя творы Жанны з папярэдніх выстаў, з імі таксама можна азнаёміцца. Па назіраннях мастачкі, са з’яўленнем яе твораў у хаце, у трох сем’яў нарадзіліся дзеці – такая альтэрнатыва буслу, не можа не натхняць.

Свой “Да.О” (што ў перакладзе з кітайскай мовы азначае шлях) мастачка перажывае наздвычай шчыра і радасна, пакідаючы за дзвярыма свайго дому смутак па тых, каго не стаміла і пачуццё адзіноты.

d0b2d0b8d188d0bdd18f
“Вішня”. 2010 г.


Беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуроляг, мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.


Уладзімір Цэслер выказвае Жанне свае ўражанні ад выставы


Жанна Капуснікава з Дмітрыем Іваноўскім, аматарам панд і натхняльнікам твору “Мой сябра”

на першым здымку – “Легендарныя ружовыя кропкі”. 2010 г.