Персанальная выстава Жанны Капуснікавай

Персанальная выстава Жанны Капуснікавай “ДА.О” ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” – Main Content Inline Small

Шаноўныя сябры! Запрашаем Вас 14 студзеня а 19-й гадзіне на адкрыццё новага праекта Жанны Капуснікавай “ДА.О” ў галерэю сучаснага мастацтва “Ў”.

Галерэя сучаснага мастацтва “Ў” пры падтрымцы кампаніі Volkswagen распачынае год новым яскравым праектам Жанны Капуснікавай “ДА.О”. Добра вядомая мінскаму гледачу Жанна Капуснікава ў гэты раз не раскрывае да канца задумку свайго праекта, даючы магчымасць дазнацца пра сакрэт непасрэдна на адкрыцці…

У экспазіцыі будзе прадстаўлена серыя партрэтаў. Але выстава будзе нечаканасцю нават для саміх партрэтаваных. Па-першае, таму што яны не падазраюць, што будуць намаляваныя на прадстаўленых палотнах, а па-другое, таму што пры гэтым яны будуць у пэўным сэнсе суаўтарамі сваіх жа ўласных партрэтаў.

У самой жывапіснай манеры Жанна застанецца вернай сабе, і яе палотны будуць такімі ж яркімі, інтэнсіўнымі і дынамічнымі, як і ў папярэдніх праектах.

Выстава жывапісу Жанны Капуснікавай “ДА.О” будзе прадстаўлена ў галерэі сучаснага мастацтва “Ў” з 14 студзеня па 1 лютага 2011 года.