Новы альбом «Radyjo Niamiha» ад беларускага гурта Syndrom Samazvanca з’явіцца ў сеціве 6 кастрычніка, але ўжо цяпер на Bandcamp можна зрабіць перадзаказ лічбавай плыткі, паведамляюць музыкі на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
«Сем пераасэнсаваных песень (часам даволі радыкальна) з архіваў беларускай незалежнай музыкі.
Версія на Bandcamp уключае бонус — альтэрнатыўную версію «Шэфа ў гістэрыцы» Заставайцеся на нашых хвалях!
Pre-order: тут».
Таксама музыкі распявялі пра гісторыю стварэння новага альбома.
«Недзе год таму мы пайшлі на Студыю 42 у Менску, каб запісаць свае версіі песень беларускай рок-сцэны канца XX ст. Адцягваць не было куды, бо Уладзю трэба было класціся ў лякарню. Рабілі ўсё хутка ды спантанна. Пакуль наладжвалі гук, памянялі ў адным месцы басовую партыю, пісалі пачкам бас, гітару, барабаны.
Наогул пераасэнсаваць трэкі 90-х нас прымусіў гурт Relikt — Belarus, які ў 22 годзе выпусціў альбом «Былі. Ёсць. Будзем». Уладзь хадзіў і енчыў, маўляў, чаму яны пераспявалі тую песню, а не тую, а чаму так, а яшчэ ж вось такое ёсць і г.д. Цярпець ныццё было немагчыма, і ў выніку Самазванцы пастанавілі зрабіць уласныя каверы на легендарныя гурты.
Нябачным, прывідным натхняльнікам таксама стаўViktar Siamaška, які пастаянна публікуе хронікі мінулых часоў. Яму ж дзякуй за адну падказку, якая дапамагла вызначыцца з назвай рэлізу.
Легендам дзякуй за музыку і словы», — адзначыла каманда.
Syndrom Samazvanca — беларускі гурт, які стварае музыку на стыку псіхадэл-року, панку і нью крафтроку. На пачатку гэтага года ў гурта выйшаў экзістэнцыяльны альбом «Востраў скаргаў».