• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
16.11.2021 | Гісторыя

Умацоўваў ВКЛ і нават заключыў саюз са Свяшчэннай Рымскай імперыяй. Чым праславіўся Мікалай Радзівіл Чорны?

«Народная воля» працягвае публікаваць фрагменты з кнігі «250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур». Гэтым разам аповяд пойдзе пра Іллю Капіевіча.


Мікалай Радзівіл Чорны (4 лютага 1515 г. — 28/29 мая 1565 г.) Мікалай Радзівіл Чорны — палітычны, ваенны і хрысціянскі дзеяч, асветнік, лідар рэфармацыйнага руху, адзін з буйнейшых прадстаўнікоў роду Радзівілаў.

001.jpg

М.Радзівіл нарадзіўся ў Нясвіжы і быў сынам трокскага кашталяна Яна Мікалая Радзівіла. Рана страціў бацьку і паводле рашэння караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Старога выхоўваўся ў Кракаве пры каралеўскім двары. Ведаў беларускую, польскую мовы, а таксама латынь — міжнародную мову таго часу.

Юнаком удзельнічаў у баях падчас вайны паміж Маскоўскім княствам і Вялікім Княствам Літоўскім 1534–1537 гадоў. Аднак ваеннай кар’еры не зрабіў, выбраўшы палітычную, дыпламатычную і дзяржаўную дзейнасць. Здольнасці, добрая адукацыя разам з сямейнымі сувязямі і сяброўствам з маладым каралевічам і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам забяспечылі М.Радзівілу хуткую і бліскучую кар’еру. Ужо ў 1544 годзе ён атрымаў пасаду маршалка земскага (вялікага) і ўзначаліў вышэйшы кіруючы орган дзяржавы — Раду Вялікага Княства Літоўскага — і вышэйшы заканадаўчы орган — сойм. З гэтага часу ўдзельнічаў у вызначэнні ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы.

001.jpg
Даспехі Мікалая Радзівіла Чорнага, Музей гісторыі мастацтваў у Вене.

М.Радзівіл наблізіўся да вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста і спрыяў развіццю інтрыгі з яго шлюбам са сваёй стрыечнай сястрой Барбарай Радзівіл. Дзеля гэтага выправіўся з пасольствам у Кракаў, каб высветліць стаўленне да дадзенай падзеі каралеўскага двара. У 1547 годзе М.Радзівіл у Вене і Аўсбургу вёў перамовы з Габсбургамі па дзяржаўных і прыватных справах, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V надаў яму тады тытул князя Свяшчэннай Рымскай імперыі «на Алыцы і Нясвіжы». Гэта яшчэ больш узмацніла аўтарытэт Радзівілаў у Вялікім Княстве Літоўскім і за мяжой. Раман закаханых закончыўся шлюбам, і браты Радзівілы — Мікалай Чорны і Мікалай Руды (братоў называлі так з-за колеру іх барады) занялі вышэйшыя пасады ў дзяржаве.

М.Радзівіл Чорны ў 1550-я гады атрымаў дадаткова пасады канцлера ВКЛ (1550) і віленскага ваяводы (1551). Такім чынам у яго руках сканцэнтравалася вялікая ўлада. А калі ўлічыць, што яго стрыечны брат Мікалай Радзівіл Руды быў гетманам вялікім і ваяводам трокскім (другая ваяводская пасада ў дзяржаве), то можна зрабіць выснову: пэўны час Радзівілы кіравалі Вялікім Княствам Літоўскім.

001.jpg
Мікалай Радзівіл Чорны атрымоўвае з рук Фердынанда І княжацкі тытул.

У знешняй палітыцы М.Радзівіл Чорны праводзіў цвёрды курс на ўмацаванне дзяржаўнага суверэнітэту Вялікага Княства Літоўскага. Дзеля бяспекі дзяржавы дамогся заключэння ў 1553 годзе саюза Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі. Разам з тым М.Радзівіл падтрымліваў і ўмацоўваў адносіны і з Маскоўскай дзяржавай. У 1555 годзе з царом Іванам IV было заключана шасцігадовае перамір’е да 1562 года.

М.Радзівіл сур’ёзна займаўся прыбалтыйскай праблемай. Мэтай палітыкі Вялікага Княства Літоўскага было далучэнне Інфлянтаў. У 1557 годзе па яго ініцыятыве быў падпісаны дагавор з магістрам Лівонскага ордэна В.Фюрстэнбергам аб узаемнай абароне. На пачатку Лівонскай вайны адхіліў прапанову Івана IV заключыць саюз супраць Крымскага ханства, бо бачыў, што цар хоча адцягнуць увагу Вялікага Княства Літоўскага ад Інфлянтаў, каб заваяваць іх. Пры ўдзеле М.Радзівіла ў Вільні было вырашана заключыць больш цесны дзяржаўны саюз з Інфлянтамі. 31 жніўня 1559 года быў заключаны Віленскі дагавор аб пратэктараце Жыгімонта Аўгуста над Лівонскім ордэнам, а 28 лістапада 1561-га падпісаны акт аб падпарадкаванні Інфлянтаў сумесна Вялікаму Княству Літоўскаму і Польшчы, і княства ўступіла ў вайну з Расіяй за Інфлянты. М.Радзівіл быў прызначаны адміністратарам Інфлянтаў. У 1561 годзе, падчас чарговага ад’езду Жыгімонта Аўгуста ў Польшчу, Мікалай Радзівіл быў абвешчаны намеснікам вялікага князя. Сучаснікі называлі яго некаранаваным каралём Вялікага Княства Літоўскага.

Дзеля захавання грамадскага адзінства падчас вайны з Іванам Грозным вялікі канцлер падтрымаў судова-адміністрацыйную рэформу ў ВКЛ. Менавіта яго намаганнямі ў паветах былі створаны павятовыя соймікі са шляхецкім самакіраваннем і суды, таксама з прадстаўнікоў шляхты. Рэформы спрыялі кансалідацыі феадальнага саслоўя, дапамаглі дзяржаве выстаяць у цяжкія гады вайны. Канцлер узначальваў дзяржаўную камісію па правядзенні аграрнай рэформы ў гаспадарскіх маёнтках, якая падрыхтавала «Уставу на валокі» 1557 года. З 1551 года пад наглядам М.Радзівіла працавала Статутная камісія, якая распрацавала Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 года.

001.jpg
  Мікалай Радзівіл Чорны, невядомы мастак, XVIII ст. Вавель, Кракаў.

Канцлер падтрымліваў палітычны саюз Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай, аднак быў рашучым праціўнікам федэрацыі з ёю, стрымліваў спробы далучэння Беларусі і Літвы да Польшчы, адстойваў незалежнасць княства ў складаных абставінах таго часу. Менавіта з-за яго паслядоўнай пазіцыі новая (Люблінская) унія паміж дзяржавамі была адтэрмінавана на некалькі гадоў.

М.Радзівіл узначаліў рэфармацыйны рух у Вялікім Княстве Літоўскім. На пачатку 1550-х гадоў ён далучыўся да лютэранскай царквы, а праз два гады перайшоў у больш радыкальную плынь пратэстанцтва — у кальвінізм. Пры ім Брэст і Нясвіж сталі цэнтрамі пратэстантызму ў Беларусі і Літве. На яго сродкі былі адкрыты Брэсцкая і Нясвіжская друкарні. У першай надрукавана славутая Брэсцкая Біблія, у другой выдавалі свае кнігі вялікія беларускія асветнікі Сымон Будны і Васіль Цяпінскі. М.Радзівіл адчыняў кальвінісцкія малітоўныя дамы і школы. Сам ён перапісваўся з галоўнымі дзеячамі кальвінізму, у тым ліку з Жанам Кальвінам.

Пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага справа, якой ён прысвяціў сваё жыццё, была спынена: разбураны кальвінісцкія зборы, спалена Біблія, выдадзеная пратэстантам-кальвіністам. Толькі ў рэдкіх экзэмплярах захавалася яна ў бібліятэках Расіі, Літвы, Польшчы. Выхаваныя ў кальвінісцкім духу, чатыры сыны Мікалая пад уплывам каталіцкай прапаганды, якая была накіравана найперш на ўплывовых і заможных прыхільнікаў пратэстантызму ў дзяржаве, не змаглі адстаяць сваіх поглядаў. Паступова ўсе яны перайшлі ў каталіцтва, што адразу адмоўна адбілася на лёсе ўсяго рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім.

001.jpg
Сацыяльная рэклама, прысвечаная 500-годдзю нараджэння і 450-годдзю смерці Мікалая Радзівіла Чорнага.

М.Радзівіл Чорны меў вялікія ўладанні ў Беларусі і на Валыні (Алыка). Цэнтрам сваіх уладанняў у Беларусі ён зрабіў Нясвіж, які быў сталай сталіцай Радзівілаў на працягу некалькіх стагоддзяў. У шлюбе з Эльжбетай Шыдлавецкай меў чатырох дачок і пяць сыноў.

Памёр у сваім маёнтку Лукішкі каля Вільні.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

«Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах

Аляксандр «Роб» Казакевіч — вядомы маладзечанскі рок-музыка, прызнаны палітвязнем. На піку ўласнай металёвай кар’еры...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета

27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяраў Халакосту. У Магілёве гета праіснавала з 13 жніўня 1941-га па 1943 год....

valiancina_shauchenka
Грамадства Літаратура

Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»

Журы штогадовай літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес» абвясціла кароткі спіс намінантаў на званне лаўрэата за найлепшую...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Палітолаг, даследчыца, адна з заснавальніц праекта SYMPA (Школа маладых...

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    «Застаецца толькі спадзявацца, што мы ўсе яшчэ зайграем разам». Музыка Аляксандр Казакевіч пра вымушаны пераезд і пра тое, як граць адначасова ў чатырох гуртах
    Грамадства Гісторыя
    Сёння — Дзень памяці ахвяр Халакосту. Гісторыя Магілёўскага гета
    Грамадства Літаратура
    Стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі «Гліняны Вялес»
    Грамадства
    Суд над эксперткай Таццянай Кузінай пачнецца 6 лютага
    Грамадства «Музыка»
    Гурт NaviBand выпусціў новы сінгл з украінскай спявачкай Tayanna. Паслухайце, як нашы мовы гучаць разам
    Грамадства «Музыка»
    Топ-5 песень Міхала Анемпадыстава
    Грамадства
    Шыльды «ахоўваецца дзяржавай» сталі мемам. Як бабруйцы жывуць і працуюць у гістарычных камяніцах
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 28-29 студзеня
    Літаратура
    «Зекамерон» Максіма Знака выдадуць па-англійску
    Грамадства Літаратура
    «Літургія часу». У Лондане выходзіць новая кніга вершаў Алеся Дуброўскага-Сарочанкава
    Грамадства
    У турме Алесь Пушкін збіраецца намаляваць партрэты Маслюка і Тарашкевіча
    Грамадства
    «Астраномія. Сузор’і». Хутка з’явяцца яшчэ тры маркі з беларускімі назвамі сузор’яў
    Грамадства Літаратура
    Павел Баркоўскі: «Pradmova» можа пашырыць геаграфію, фэст будзе грунтавацца на якасці, а не на палітычнай кан’юнктуры
    Грамадства Музыка
    Лявон Вольскі: Прадаць гітару ды ўладкавацца грузчыкам у гіпермаркет – калі дазволяць
    Грамадства «Музыка»
    Здрада дзяржаве. Музыку Яўгену Глушкову прысудзілі 9 год калоніі за фота аэрадрома ў Зябраўцы

Афіша

  • 28.01 — 26.01

    Гісторыя Гальшкі з Астрога: гістарычная лекцыя ў Вільні

  • 28.01 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.01 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 28.01 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.01 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 28.01 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 28.01 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 28.01 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип