Шэраг творчых сустрэч з Алесем Камоцкім адбудзецца ў Гомельскай вобласці на працягу траўня.
14 траўня Алесь Камоцкі выступіць у СШ пасёлка Крынічны. Пачатак а 13-й. Уваход вольны.
А 17-й адбудзецца выступ у Ельскім доме культуры. Уваход вольны.
15 траўня творца завітае ў г.Калінкавічы, у СШ № 5. Пачатак а 12-й. Школа знаходзіцца па адрасе: вул. Кіеўская, 54. Уваход вольны.
У той жа дзень адбудзецца творчая сустрэча з бардам у Мазыры ў ДК “Будаўнічы”. Пачатак а 19-й. Уваход вольны.
29 траўня барда можна будзе паслухаць у касцёле г.Ганцавічы, Брэстскай вобласці. Пачатак у 15.00.
Выступы адбудуцца ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»
5 траўня адбудзецца канцэрт у Малой залі тэатра Я. Купалы, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Энгельса, 12. Пачатак а 19-й.
Кошт квітка: 20 000 бел. руб.
10 траўня ў фальварку «Добрыя мыслі» адбудзецца канцэрт Алеся Камоцкага і прэзентацыя кніжкі Рыгора Барадуліна «Навошта» з удзелам фатографа Джона Кунстадтэра. Пачатак а 19-й. Кошт квітка – 20 000 бел. руб. Фальварак знаходзіцца па адрасе: вул. Магілёўская, 12/1.
Кантактны тэлефон для набыцця квіткоў:
+375 29 253 25 04