Пачаўся прыём заявак на ўдзел у канцэрце-конкурсе беларускамоўнага року – “LIVEinROCK” (ex-Ноч Ваўкалака), які адбудзецца ў Полацку 14-15 лістапада.
Кіраўнік полацкага рок-клуба Марына Шэф і полацкая паэтка Лера Сом ладзяць такі фэст ужо трэці год запар. У 2007-2008 гадах, як даніна павагі полацкаму князю Усяславу Брачыслававічу (Усяславу Чарадзею), ён насіў назву “Ноч Ваўкалака”. Сёлета гарадскія ўлады не згадзіліся на правядзенне фэста з такой назвай. У выніку было вырашана працягваць конкурс, асноўная мэта якога папулярызацыя беларускамоўнай рок-музыкі, пад новым імем – “LIVEinROCK”.
Для ўдзелу ў конкурсе неабходна падаць заяўку, якая будзе ўтрымліваць прэс-рэліз (кароткая інфармацыя аб гурце), дэма-запіс альба відэа 3-х песень, тэксты песень, якія будуць выконвацца падчас конкурсу (толькі на беларускай мове) і фатаграфіі гурта. Заяўкі прымаюцца на e-mail: liveinrock2009@gmail.com.
Прыем заявак да 1 лістапада ўключна.
Конкурс не мае ніякіх абмежаванняў па музычных накірунках.
Галоўны прыз канцэрту-конкурсу “LIVEinROCK” – 10 гадзін працы ў прафесійнай студыі гуказапісу ў Менску.
Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па кантактных тэлефонах: 711-60-56 (Марына) і 517-60-30 (Павал).
Тэгі: Полацк