“Разам да справы”: конкурс праектных ідэй

01.06.2018

У траўні Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах праграмы “Разам да справы!” абвяшцілі конкурс праектных ідэй па ўсёй Беларусі. Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаныя ўсе, хто займаецца паляпшэннем грамадска-культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва розных супольнасцяў.

Арганізатары выказваюць шчырую падзяку за такую колькасць пададзеных заявак!

Пераможцы конкурса будуць абвешчаныя 4 чэрвеня (панядзелак).