Як людзі дайшлі да таго, што пачалі вымяраць розныя рэчывы ў літрах? Колькі змяшчаецца ў той ці іншай ёмістасці? Адзінкі вымярэння аб’ёму рухавікоў, дроваў, крупаў. Літровік, куфаль, кубачак, рондаль, імбрык... У трэцім роліку адукацыйнага відэа-праекта «Разумняты» вывучаем аб’ём і ўзбагачаем лексікон!
А для самых кемлівых мы падрыхтавалі цікавыя заданні па тэме, якія можна раздрукаваць, спапаваўшы дадатак па спасылцы.
Памятайма, што б ні здаралася ў свеце дарослых, важна, каб дзеткі не былі пазбаўленыя забавак, цікавостак і новых ведаў.
«Разумняты» — гэта цыкл інтэрактыўных пазнавальных відэаролікаў, якія ў займальнай форме знаёмяць дзетак з навакольным светам на роднай мове.
Ролікі выходзяць на ютуб-канале «Будзьма» шточацвер. Падпісвайцеся, каб не прапусціць!
Вучыцца на роднай мове цікава і прыемна. Дайце сваім дзеткам шанец зразумець гэта.
Праект «Разумняты» разлічаны на ўзрост 5-9 год, а гэта, як вядома, самы спрыяльны час для вывучэння мовы. Цыкл нашых заняткаў пашырыць моўнае асяроддзе вашых дзетак, да ўсяго — гэта якасная альтэрнатыва мульцікам і кампутарным гульням.
Глядзіце, натхняйцеся і дзяліцеся відэаролікамі.
Наша будучыня за нашымі дзецьмі!
Гадуем сапраўдных беларусаў разам з «Будзьма!»
Папярэднія выпускі відэапраекта «Разумняты» глядзіце па спасылцы.
Да новых сустрэч! Да новых адкрыццяў!