Развітанне з Станіславам Шушкевічам перанеслі ў Архікафедральны касцёл

Catholic.by інфармуе аб змене месца і часу развітання са спачылым Станіславам Шушкевічам, якое было запланавана на 6–7 мая ў Чырвоным касцёле.


38.jpg

Развітанне адбудзецца ў суботу 7 мая ў архікатэдральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ў Мінску (плошча Свабоды, 9).

10.00 — магчымасць развітацца ў цішыні і індывідуальнай малітве аб вечным жыцці для памерлага Станіслава;

12.00 — пахавальная Святая Імша.

Нагадаем, вядомы беларускі навуковец, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, сябра Рады ліквідаванага ўладамі міжнароднага грамадскага аб’яднання" «ЗБС «Бацькаўшчына»» памёр уначы 4 траўня.

catholic.by